Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Í– Насовіч, с. 109: Не шукаючы не знойдзеш; Янкоўскі, с. 255: Не шукаючы, не знойдзеш. Не я першы, не я апошні. Кажуць у апраўданне сваіх ці чыіх-н. паводзін, учынкаў, таго, што нярэдка здараецца з рознымі людзьмі. [Куторга:] Будзе клопату нямала – о-ёй! Не раз пачашу патыліцу... Дык што ж рабіць? Не я першы, не я апошні,– дурных дзядоў нямала на божым свеце (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). Ну... што ж парадзіць: забяруць-забяруць. Пасяджу – не я першы, не я – апошні... (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Можна і потым... сцэнарый гэты... Па гатовым фільме зрабіць... Не я першы, не я апошні... Яшчэ мудрэй робяць...(П. Місько. Ціхае лета). Каханне – гэта каханне, а здрада – гэта здрада, самае агіднае, на што здатны чалавек. Ну, што ж, цяпер буду дзейнічаць я. Мы разыдземся, размяняем кватэру. Не я першая, не я апошняя (М. Герчык. Вяртанне да сябе). – Федароўскі, с. 233: Не ты першы і не ты астатні. Ні калёс, ні атос, і воўк кабылу панёс. Пра безгаспадарлівасць ці беднасць. Няпраўда, што конь сябе аджыў і што трымаць яго нерэнтабельна. Конь сябе акупіць. І таго, хто працуе на ім, пракорміць з ліхвой. Іншая справа, калі коні зіму і сярэдзіну лета гуляюць. То няма каму запрэгчы, то няма ў што запрэгчы. «Ні калёс, ні атос, і воўк кабылу панёс» (Я. Ермаловіч. Малады старшыня). – Рапановіч, с. 51: Ні калёс, ні атос, воўк кабылу панёс. Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння. Гл. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Ні села, ні пала, дай, баба, сала. Гл. Ні села, ні пала, захацела баба сала. Ні села, ні пала, захацела баба сала. Кажуць іранічна ці з незадавальненнем пра таго, каму раптоўна, нечакана захацелася чаго-н. [Паўлінка, просячы:] Скажыце, скажыце, татачка! [Сцяпан:] Ага, ні села, ні пала, захацела баба сала! Калі ўжо табе, каханенькая, родненькая, так хочацца, дык скажу (Я. Купала. Паўлінка). Ну, жанчыны. Як кажуць, ні села, ні пала – захацела баба сала. Адзін купіў – давай другі (А. Варановіч. Скрыжаванні). Ні села, ні пала, дай, баба, сала. Воч не паспела працерці ды й за едала ўжо... Ні села, ні пала, як той казаў, дай, баба, сала (М. Лынькоў. На чырвоных лядах). Каб выявіць, як засвоілі яго неслухі граматыку і знакі прыпынку, Галабурда часта дыктаваў прымаўку: «Ні села, ні пала: дай, баба, сала» (М. Даніленка. Два Іваны). * Бач, якая лоўкая. Там людзі гадамі кватэру чакаюць, а яна.. ні села, ні пала, дай куме сала. Не так скора. Пачакай! (А. Макаё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 696  ▶