ÍНечым ваўку спаражняцца, дык ён лыкам (-і). Праст. Кажуць з абурэннем ці з насмешкай пра таго або таму, хто няўмела, беспадстаўна апраўдваецца ці ўзводзіць паклёп на каго-н. – У тваёй асабістай справе сказана, што працоўны стаж непарыўны, так? – Калі сказана, то, значыць, рэабілітаваны я, чысты... – Хм, нібы ў той прыказцы: нечым ваўку спаражняцца, дык ён лыкамі. Сумленне тваё, Фядотавіч, выходзіць, такое ж, як і мой плеш: як ні хавай яго, а ён здалёк відзён (А. Масарэнка. Лесавік). – Не ўмееш ты хадзіць [гуляючы ў шахматы]! Я табе адразу мат прыляпіў бы, каб ты, шэльма, не скруціў! – Калі я, гэта тое як яго, скруціў? Нечым ваўку, гэта тое як яго, дык лыкамі? (А. Мрый. Запіскі Самсона Самасуя). Калі няма ваўку чым спаражняцца, дык ён лыкам. [З «Прыказак» К. Крапівы, апублікаваных у снежні 1944 г.:] Няма чым ваўку спаражняцца, дык ён лыкам (Пра звыштатальную мабілізацыю ў Германіі). Гэта было зроблена выключна паводле прынцыпу: «Калі няма ваўку чым с..., дык ён лыкам» (У. Дубоўка. Ліст да Д. Бугаёва). – Насовіч, с. 109: Нечым ваўку спаражняцца, дык лыкамі. Не шукай багацця, а шукай розум. Гаворыцца як парада халасцяку аддаваць перавагу пры выбары дзяўчыны не яе багаццю, а розуму. І калі ён успамінаў Хрысцю, яму ўспаміналася тое, што сказаў яму некалі ў гумне стары малацьбіт, калі прыцікаваў, што ў яго, у Імполя, нешта ўжо завязвалася з Алесяю: «Жыцьмеш, але нашто табе стоптаны лапаць. Знойдзеш. Не шукай багацця, а шукай розум». Імполь тады зазлаваў (В. Адамчык. Год нулявы). Не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе. Гаворыцца, калі з кім-н. здарылася бяда, няшчасце і пад. Сін.: Бяда не па лесе, а па людзях ходзіць; Не людзі выбіраюць бяду – бяда людзей выбірае. – Не шукай бяды, яна цябе знойдзе. Вунь уланаўская маладзіца знайшла смерць на шашы. – Як? – Шашу баранавала, а там міна якраз. – Кажуць, пагоняць і нас з баронамі шукаць падкладзеныя міны (В. Адамчык. Голас крыві брата твайго). – Насовіч, с. 109: Не шукай бяды, бяда сама цябе найдзець; Федароўскі, с. 26: Аднае бяды не трэба шукаць, яна сама знойдзе; Прыказкі, кн. 1, с. 438: Не шукай бяды, яна сама прыдзе; Рабкевіч, с. 147: Не шукай бяды: яна сама цябе знойдзе. Не шукаючы, не знойдзеш. Не праяўляючы руплівасці, клопату, не дасягнеш жаданага. Жыву гол як кол. Турботы адны... – Але ж і то скажу, – зрабіў закід Іваноўскі, – не шукаючы, не знойдзеш... (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску
7 👁