Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Í– Паходзіць з евангельскага тэксту: «Не аб хлебе адзіным жыў будзе чалавек» (Лука, 4, 4). Параўн.: [Янка] выказаў жаль, што ў хаце нікога няма, усе ў полі, а таму і пачаставаць няма чым і няма каму. – Не аб адным хлебе жыў будзе чалавек, – азваўся Лабановіч (Я. Колас. На ростанях). І хоць сыны Вінцэнтага таксама раскашней атайбаваліся на зямлі цяпер, але Вінцэнты ведае, што «не аб адным толькі хлебе жыў будзе чалавек» (К. Чорны. Лявон Бушмар). – Янкоўскі, с. 223: Не аб адным толькі хлебе жыў будзе чалавек. Не чапай гною (бруду), бо смярдзець будзе. Не трэба чапаць каго-н. – сабе на шкоду. [Маці:] «Вось вы пайшлі супраць начальства, зняважылі цара, а зараз седзіце без месца. Забыліся вы прыказку: не чапай гною, бо смярдзець будзе». Лабановіч громка зарагатаў: – Вось гэта, мама, праўда. Але раз гэта гной, што зусім справядліва, дык яго трэба ў зямлю закапаць, каб угнойваў яе (Я. Колас. На ростанях). Што ты махнуў рукою на сваіх недругаў, дык ты зрабіў добра. Ёсць такая беларуская прыказка, хоць яна не дужа далікатна выказана, але яе асноўная мысль трапная: «Не чапай г..., бо смярдзець будзе» (Я. Колас. А.А. Усу). * Паліцай быў ужо зусім блізка, і дзед Нупрэй на ўсякі выпадак прытрымаў язык: – Не чапай... ета самае... яно і смярдзець не будзе (В. Ткачоў. Вятрак – птушка вольная). – Насовіч, с. 109: Не чапай гаўна, ваняць не будзе; Янкоўскі, с. 92: Не чапай гною, бо смярдзець будзе; Аксамітаў, с. 72: Не чапай бруду, бо смярдзець будзе. Не чапай ліха, калі спіць ціха. Гаворыцца як парада не чапаць каго-н., не задзірацца з кім-н. Пры сустрэчы з настаўнікам... арандатар толькі спытаў, як вучацца яго дзеці. Не пацікавіўся бацька, дык і настаўнік не стаў нагадваць яму пра ўчынак сына. «Не чапай ліха, калі спіць ціха», – раіць народная мудрасць (А. Пальчэўскі. Сцежкі). Калі тыя [фашысты] наязджалі на хутар, яна прыкідвалася глухой, як пень. Забяруць яны, бывала, сала, уловяць апошнюю курыцу, пагергечуць і паедуць. «Не чапай ліха, калі спіць ціха...» (С. Лобач. Па закутках памяці). Не чапай ліха, пакуль спіць. – А можа, давай хоць падражнім сяго-таго... – Не чапай ліха, пакуль спіць. Цяпер нам патрэбен яшчэ спакой (А. Якімовіч. Кастусь Каліноўскі). Не дражні ліха, пакуль ціха. Баба хапае чапялу, і стары, і малы ўмомант вылятаюць з хаты. Не дражні ліха, пакуль ціха (В. Шырко. Хай людзі бачаць). Не чапай ліха, пакуль ціха. Суседзі не сціхалі, наадварот, крычалі мацней, як рэзалі адзін аднаго. – Пайду паспрабую ўгаманіць... – Не раю... Не чапай ліха
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
26 👁
 ◀  / 696  ▶