Í* Таварышок начальнік нам Сурмілу сватае [старшынёй калгаса]... Сватава дзела сватаць, а мы самі з вусамі. Не хвалі, сваток, кабылу запрагаючы, а нявесту прыбіраючы... (В. Блакіт. Шануй імя сваё). – Федароўскі, с. 149: Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы; Прыказкі, кн. 2, с. 26: Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы. Не хваліся, ідучы на раць. Не лічы што-н. зробленым, пакуль не давядзеш яго да канца. Гаворыцца таму або пра таго, хто занадта самаўпэўнены і заўчасна радуецца поспеху. Сін.: Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў; Хваляцца з кірмашу едучы. [Рунец:] Хіба вы [пра тое, што «пад Масквой фашыстам далі па зубах»] не ведалі? [Скробат:] Адкуль жа? Я вымушан быў па вёсках туляцца, пакуль вас знайшоў. Як жа цяпер з бліцкрыгам будзе? Хваліліся, што вось-вось Маскву возьмуць. [Братка:] Выходзіць, не хваліся, ідучы на раць (К. Крапіва. Людзі і д'яблы). Мусіць, памятала Святлана Адамаўна пра няўдачу Анжэлікі Агурбаш, не хвалілася, ідучы на раць. Ды і як хваліцца, калі першая прадстаўніца краіны Вольга Сацюк на аналагічным конкурсе была чацвёртай, а Ягор Вомчак праз год – дванаццатым (В. Шырко. Палесся дзіўнае дзіця). – Было б няблага заваяваць чатыры медалі... У пазамінулую Алімпіяду мы ніводнага медаля не ўзялі, у мінулую – два, а цяпер чатыры, – пажартаваў вялікі спарстсмен, пяціразовы алімпійскі чэмпіён. Лічбы заварожваюць: 0, 2, 4... Цот. У рэшце рэшт, не хваліся, ідучы на раць... (Беларуская думка. 2006. № 6). Не хлебам адзіным жыве чалавек. Функц. не зам. Чалавек павінен клапаціцца не толькі пра свае матэрыяльныя, але і пра духоўныя патрэбнасці. Быў я надта галодны, нават пры сваёй прыроднай жарлівасці. Але не хлебам адзіным жыве чалавек, і «лепш быць вольным ваўкалакам, чым на прывязі сабакам» (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). – Грэшны, люблю смачна паесці. – Мара мешчаніна, – абсек Шыманскі. – Не адзіным хлебам жыве чалавек (І. Гурскі. Чужы хлеб). [Яснікаў:] Да ўсяго яму клопат, усюды суне нос... [Галя:] Хіба гэта дрэнна, Лёня? [Яснікаў:] Часам яго патрабаванні збіваюць нас з Макарам з рытму. У нас больш важная задача. [Галя:] Не хлебам адзіным жыве чалавек (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы). * – Як лепей называць па-беларуску: чай ці гарбата? – Як ні называеш, – усё будзе добра, абы смачна, – адказаў жартам Лабановіч. – Ды не адным чаем жыў будзе чалавек (Я. Колас. На ростанях
Дадатковыя словы
дяблы
6 👁