Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íмунікабельная баба. [Ігнат (Паўліне):] Навошта ты так? Можа, начальнік які? [Паўліна:] Не ўсякі той пан, у каго штаны навыпуск (А. Петрашкевіч. Злыдзень). – Янкоўскі, с. 177: Не ўсякі пан, у каго штаны навыпуск. Не ў тым дзела, што кабыла бела, а што воз не бярэ. Гл. Не ў тым сіла, што кабыла сіва, а што воза не цягне. Не ў тым сіла, што кабыла сіва, а што воза не цягне. Кажуць з насмешкай, адкідаючы чые-н. няслушныя доказы, меркаванні, прычыны. Мы так нядбалы, нярупны, што не можам падтрымаць свае ядынае газеты «Нашай Нівы». Не ў тым, кажуць, сіла, што кабыла сіва, а што возу не цягне. Не аб тым ідзе, каб назвацца беларусам ды сядзець зацяўшы рукі. Пачэснае імя «беларус» вымагае дзела... (Я. Лёсік. Украінска-беларуская вечарынка ў Сібіры). Не ў тым дзела, што кабыла бела, а што воза не бярэ. А мне, прызнацца, думаецца: не ў тым дзела, што кабыла бела, а што воза не бярэ... – І задаволена ўсміхнуўся, датлумачыўшы: – Канечне, дэкрэты вашы патрэбны, ды толькі ж самім... сваімі рукамі... парупіцца трэба (А. Пашкевіч. І дам табе вянок жыцця). – Насовіч, с. 95: Не ў том сіла, што кабыла сіва, а што возу не вязець; Ляцкі, с. 24: Не аб тым сіла, што кабыла сіва, а аб тым, што воза не вязець; Раманаў, с. 302, 311: Не ў том дзела, што кабыла бела, а ў том, што воза не вязець; То не дзіва, што кабыла сіва, а то дзіва, што воза не вязе. Не хвалі дзень з раніцы, а жонку змоладу. Нельга меркаваць аб якасцях жонкі толькі па першых днях сумеснага жыцця. Сін.: Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам. Андрэй здзівіўся, што маці не дае ніякай ацэнкі ягонай абранніцы, пачаў расхвальваць: мае добры характар, працавітая, акуратная, гатаваць умее... – Дык гэта ж добра... Мой дзед, бывала, казаў: «Не хвалі дзень з раніцы, а жонку змоладу...» (Л. Левановіч. Сіняе неба). Не хвалі дзень зранку, дзіця – змалку. Нельга меркаваць аб будучыні чалавека, зыходзячы толькі з назіранняў за ім ў яго дзіцячым узросце. «Не хвалі дзень зранку, дзіця – змалку». Цімохавы бацькі не маглі надыхацца на яго: як жа, доўгачаканы сынок, народжанай ягонай саракагадовай маці... Вучыцца Цімох не захацеў. Стаў рамантаваць тэлевізары. Шчыра кажучы, нічога не атрымлівалася ў яго... (С. Лобач. Па закутках памяці). Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы. Не хвалі каго-н. заўчасна, не пераканаўшыся ў яго станоўчых якасцях
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 696  ▶