Íпрыказкі). Сярод народу жыву. А на народзе свет стаіць. Толькі не той піва п'е, хто варыць (І. Гурскі. Вецер веку). – Але хто ўсё гэта дасць? – Толькі свая ўлада! – У прынцыпе – так! Ды няма таго... Народ жыве на зямлі. Зямля сумуе па гаспадару. А гаспадар – пад канвоем!.. Не той піва п'е, хто варыць. Іншыя... (В. Якавенка. Пакутны век). – Насовіч, с. 104: Не той піва п'ець, хто варыць. Не той шчупак, што з вуды сарваўся, а той шчупак, што ў вядры застаўся. Пра несумненны поспех у якой-н. справе можна гаварыць толькі пры яе завяршэнні. – У гарадскім упраўленні цікавіліся новымі шэрлак-холмсамі. Значыць, заўважылі. Працуем някепска, а трэба лепш. От гэта правільней. От за гэта дзякуй. – Не той шчупак, што з вуды сарваўся, а той шчупак, што ў вядры застаўся. – На што намякаеш? Кажушок, па-мойму, у вядры, а не на кручку... (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Прыказкі, кн. 1, с. 152: Не той шчупак, што з вуды сарваўся, а той шчупак, што ў вядры застаўся. Не траць, куме, сілы, спускайся на дно. Гл. Апускайся, куме, на дно. Не ты першы, не ты апошні. Кажуць каму-н., што ягоныя паводзіны, учынкі, дзеянні не з'яўляюцца новым, нечаканым для суразмоўніка і што гэта – звычайная жыццёвая з'ява. Не ты першы, не ты апошні. У мяне тут многія хочуць злавіць тую самую – а якую, дык і самі не ведаюць, – рамантыку (Л. Гаўрылкін. Не магу без цябе). Калі-небудзь здасі [экзамен]. Не ты першы, не ты апошні (А. Крыга. Паўночны фальватэр). – Федароўскі, с. 233: Не ты першы, і не ты апошні. Не ўважай на ўраджай, а жыта сей. Гл. Не зважай (не ўважай) на ўраджай, а жыта сей. Не ўздыхай, чаго няма, то няхай. Кажуць жартаўліва таму, хто ўздыхае. У памяці Грушэўскага выбліснуў светлы вобраз яго сястры – бялявай і прыгожай дзяўчыны, якая пайшла за сваім прыяцелем і таварышам у Сібір, – выбліснуў і стух. Грушэўскі лёгка ўздыхнуў. – Чаго вы ўздыхаеце? «Не ўздыхай, – кажа беларуская прыказка, – чаго няма, то няхай» (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). – Рабкевіч, с. 145: Не ўздыхай: няма – і няхай. Не ўзяў за руку, не кажы што злодзей. Гл. Не злавіў (не ўзяў) за руку, не кажы што злодзей
Дадатковыя словы
зява, зяўляюцца, пець
6 👁