Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íсмертнікі). А мо ён [Кунцэвіч] проста прыдзіраецца да Сурмілы? Мо нечага не разумее? Мо не такі страшны Сурміла, якім яго малююць? (В. Блакіт. Шануй імя сваё). – Насовіч, с. 104: Не так чорт страшны, як яго малююць; Прыказкі, кн. 2, с. 163: Не такі чорт страшны, як намаляваны. Не так чорт страшны, як яго малююць. Гл. Не такі (не так) чорт страшны, як яго малююць. Не тое добра (дабро, хораша), што добра (дабро, хораша), але тое, што каму даспадобы. Падабаецца не тое, што і сапраўды добрае, а тое, што каму-н. найбольш даспадобы. – Эт! – махнуў рукой Змітрок. – Не тое дабро, што дабро, але тое, што каму даспадобы. Мне жаніцца даспадобы! (В. Кажадуб. Ваўкалакі). – Ліцвінка, с. 116: Не тое добра, што добра, а тое добра, што каму падабаецца; Санько, с. 30: Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы. Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. Ужываецца як ацэнка сапраўднага сябра. Касач нават тады пакрыўдзіўся на Салаўя. А потым, падумаўшы, прызнаў памылку. Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. Давялося выправіць памылку (І. Гурскі. Вецер веку). – Прыказкі, кн. 1, с. 382: Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа; Не той сябра, хто мёдам губы мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. Не той дужы, хто коней стрымлівае, а той, хто сябе стрымлівае. Пра перавагу над фізічнай сілай чалавека яго ўмення валодаць сабой, стрымліваць парывы сваіх пачуццяў, захоўваць вытрымку. * [Фаіна Кандратаўна:] Правільна сказана. Так і трэба рабіць. Не спяшацца, каб потым не кусаць сябе за локці. [Бабка Зося:] Мая маці, бывала, гаварыла: не то сіла, што каня задзержыць, а то, што сэрца... [Тарасевіч:] Так, Антонаўна, стрымаць сэрца нялёгка (Л. Левановіч. Пасля разводу). – Рапановіч, с. 167: Не той дужы, хто коней стрымлівае, а той, хто стрымлівае самога сябе; Ліцвінка, с. 57: Не той дужы, хто стрымае коней, а той дужы, хто сябе стрымае; Аксамітаў, с. 73: Не гэта сіла, хто ўтрымае палкага каня, а гэта сіла, хто ўтрымае сваё пылкае сэрца. Не той піва п'е, хто варыць. Не той, хто вырабляе што-н., карыстаецца вынікамі сваёй працы. Беларус-селянін уцяміў, што «не той піва п'е, хто варыць» і што варыць піва гэта ён, а п'е яго нехта іншы, хто жыве за кошт працоўных (К. Крапіва. Беларускія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 696  ▶