Íплыве. Але ж не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці. Трошкі наперад трэба зазіраць. Сёння сем [машын], а праз год, можа, усіх дзесяць будзе! (М. Паслядовіч. Слаўны плёс). * Цяпер самому з сябе смешна, які я быў стралец. А вывад: вучыся страляць загадзя, каб не карміць сабак, едучы на паляванне... (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). – А што са жняяркаю чуваць? – падаў голас Мікуць. – Няма на складзе цяпер. – Яны, значыцца, хартоў кормяць тады, калі на паляванне трэба выбірацца? (К. Чорны. Вясна). – Сам ведаеш, Лёнька, восень, уборка, не да парома было. Ды, сказаць, і не к спеху, ён і без рамонту смела дахадзіў бы да зімы. А ўжо вясной... – У нас заўсёды так: як на паляванне ісці – сабак кормяць (У. Краўчанка. Палессе). – Насовіч, с. 104: Не тагды сабак кормяць, калі на ўловы ехаць; Федароўскі, с. 214: Як на паляванне ехаць, то тады сабак не карміць; Прыказкі, кн. 1, с. 156: Не тады харты (сабакі) карміць, як на паляванне ісці; Не тады хартоў кормяць, як у ловы едуць. Не такі (не так) чорт страшны, як яго малююць. Не так страшна на самай справе, як здаецца, як гавораць іншыя. Кажуць, каб падбадзёрыць таго, хто залішне хвалюецца перад чым-н. невядомым. [Піліп]: Ой, нешта цвёрдае, нешта ёсць, вось як стукаціць гаршчок ці скрынка, ёсць, ёсць... Не такі чорт страшны, як яго малююць... (Л. Родзевіч. Пакрыўджаныя). З гэтага дня і сам Прахарэня, і ўсе байцы яго атрада пераканаліся, што не такі чорт страшны, як яго малююць (А. Якімовіч. Цяжкі год). Не ісці ж даваць тлумачэнне сакратару камітэта! Ды не такі страшны чорт, як яго малююць (У. Карпаў. Вясеннія ліўні). Будыка смяяўся, ён быў вясёлы, як ніколі: вярнуцца з такой аперацыі! Толькі ўваліўшыся ў зямлянку, заключыў: «Не такі страшны чорт, як яго малююць!» (І. Шамякін. Снежныя зімы). Дубовік сам адчуваў, што бярвенні коцяцца ўгору амаль без яго дапамогі, і нават быў задаволены. «Не так страшны чорт, як яго малююць», – думаў ён пра сваю новую работу (А. Чарнышэвіч. Затор на дваццатым). Тут жа Палянічкін пацікавіўся поспехам, спытаў: – Ну, як з тымі пліткамі? – Ды не так чорт страшны, як яго малююць, – адказаў Яўген Іванавіч (М. Гроднеў. Сонечны вецер). Немцы пакуль не чапаюць. Можа, і дарэмна толькі пужалі. Кажуць, не так чорт страшны, як яго малююць (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). * Горад зноў стаў нашым. Гэта была першая наша перамога над фашыстамі. Яна падбадзёрвала нас: аказваецца, не такі ўжо страшны фашыст, як яго малююць (Х. Жычка. Дзе растуць бяс
7 👁