Íры – стаў дрэнны, а той, пра каго не думаў, чалавекам аказаўся... Не судзіце, ды не судзімы будзеце. Вайна... (А. Дзялендзік. Грэшная любоў). Цяпер у друку часта неапраўдана асуджаецца партызанскі рух, але каб асуджаць, трэба добра ведаць усе абставіны. Тыя, хто асуджае, часта іх не ведаюць. Хочацца ім параіць: «Не судзіце, ды не судзімы будзеце» (А. Жураўскі. Інтэрв'ю). Чаму так зрабілася, зараз сказаць цяжка. Была вайна. І прыхаджане, і святары гэту тэму стараюцца абыходзіць: не судзіце, ды не судзімы будзеце (Звязда. 2005, 4 мая). Выправіла ўсё ж маці сынка Іванчыка, вока сваё адзінае, на станцыю. Дзіця горкае, на матчынай мове не тое што мовіць, плакаць яшчэ не навучыўся. Выправіла... А мо і сама соннага аднесла. Хто ведае, хто ведае. Не судзіце, ды не судзімы будзеце (В. Казько. Нахаў). * Непрыкметна і тактоўна Галя – не выкрэсліваннем – дапіскамі здымала маю ўзлаванасць. Вусна яна часам ўзгадвала евангельскае выслоўе: – Не судзі – ды не судзімы будзеш (І. Шамякін. Зона павышанай радыяцыі). У гэтых радках [Хведаровіча] – подых часу, наша гісторыя, наша агульная трагедыя. І паэт тут менш за ўсё вінаваты. Ды і ў чым можа быць віна таго, хто сам здолеў «над краем бездані ўтрымацца»? Не судзі, як кажа Біблія, каб самому не быць асуджаным (А. Бельскі. «Праз плынь лядовае тугі...»). – Паходзіць з Бібліі (Матф., 7, 1–2): «Не судзіце, ды не судзімы будзеце. Бо якім судом судзіце, такім будзеце судзімы; і якою мераю мераеце, такою і Вам будуць мераць». – Федароўскі, с. 293: Не судзі нікога – не будзеш сам суджаны; Насовіч, с. 98: Не кархай на людзей, самога абкархаюць. Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве. Не ў апошні момант робіцца тое, што трэба было зрабіць раней. Гаворыцца з незадавальненнем, калі выяўляецца непадрыхтаванасць да якой-н. справы. Сін.: Не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці. Мы робім выгляд, што нічога не ведаем, хаця са свайго боку ўжо прынялі ўсе магчымыя ў нашых умовах захады. Гэта і зразумела: не тады ж вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве (В. Праскураў. Далёка ад дому). – Прыказкі, кн. 2, с. 482: Не тады плаваць вучыцца, калі вада ў рот плыве. Не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці (ехаць). Не ў апошні момант робіцца тое, што трэба было зрабіць раней. Гаворыцца з незадавальненнем, калі выяўляецца непадрыхтаванасць да якой-н. справы. Сін.: Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот
Дадатковыя словы
інтэрвю
8 👁