Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÍНеспаведныя шляхі твае, Госпадзе. Гл. Неспавядальныя шляхі Гасподнія. Неспавядальныя шляхі Гасподнія. Функ. не зам. Немагчыма прадугадаць усе павароты лёсу, прадвызначыць будучыню. Сапраўды, неспавядальныя шляхі Гасподнія: ніколі не ведаеш, дзе знойдзеш, дзе страціш, дзе сустрэнеш блізкага тваёй душы чалавека... (ЛіМ. 2001, 29 верас.). – А, Сяргей Адамавіч! Добры дзень. Кукуем? Сама «Сельгастэхніка» засела. Віншую, віншую... Як жа гэта вы? Вось табе і ўсюдыход! – Неспавядальныя шляхі Гасподнія, – трагічна прамовіў Марынчук (М. Ракітны. Была вясна...). Неспаведныя шляхі твае, Госпадзе. Ці мог Васіль Быкаў, ваюючы супраць Германіі, лічачы немцаў смяротнымі ворагамі, думаць, што некалі, праз пяцьдзесят гадоў, будзе шукаць прытулку ў Германіі ад беларускіх цемрашалаў? І прызнавацца, што тут, у Германіі, ён адчувае сябе больш бяспечна, чым у Беларусі і ў Расіі? Неспаведныя шляхі твае, Госпадзе (Л. Арабей. Пошукі ісціны). Шляхі Гасподнія няведамы. – Калі Гітлер прыйдзе, то праз дваццаць-пятнаццаць хвілін. – Думаеце, усё-ткі прыедзе? – Шляхі Гасподнія няведамы (І. Чыгрынаў. Ігракі). Божыя дарогі неспазнаныя. А ў нас знайшлося яшчэ трое дзяцей, ачуняў-такі бацька, лёгкая работа, чыстае паветра, на ферме даяркі не шкадавалі пастуху малака – пі колькі хочаш. Як кажуць, Божыя дарогі неспазнаныя: даўно няма маці, а бацька жыве (В. Шырко. Анатоль Мацвеевіч). Нявызнаныя шляхі Божыя. О, я бачу боль на вашым твары... Але ж ваш сябра будзе жыць, па сутнасці, дзякуючы вам. Нявызнаныя шляхі Божыя... (У. Арлоў. Місія папскага нунцыя). Шляхі твае, о Божа, нязведаныя. Шляхі твае, о Божа, нязведаныя. Нам здаецца часам, што мы набліжаем волю, а на самай справе мы накладаем на сябе новыя вярыгі (Я. Сіпакоў. Яма). – Паходзіць з Бібліі (Пасланне да Рымлянаў, 11, 36); паўкалька з царкоўнаславянскай мовы: Неисповедимы пути Господни. Не столькі работы, колькі турботы. Гаворыцца пра што-н. нескладанае, але турботнае. Фруза павярнулася да акна, уявіла пад ім Рамуальда і сябе: паказвае дзіця... «Толькі б хутчэй, толькі б... – слаба ўсміхнулася. – Не столькі работы, колькі турботы...» (М. Воранаў. Карона). – Прыказкі, кн. 1, с. 186: Не так работы, як заботы. Не судзіце, ды не судзімы будзеце. Кніжн. Гаворыцца звычайна як парада ці заклік не ўмешвацца ў непрыемнасці. [Алімпія:] Што я табе, сынок, скажу? Вайна ўсё пераблытала. Быў доб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 696  ▶