Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÍСтарыя падрызнікі). Наконт заатэхніка я скажу адно: «Калі не поп, дык не ўбірайся ў рызу» (В. Праскураў. Святая сівізна). – Насовіч, с. 64: Калі не поп, не ўбірайся ў рызы; Прыказкі, кн. 2, с. 288: Калі не поп, не ўбірайся ў рызу. Не рабі благога і не бойся нікога. Гаворыцца як парада, настаўленне каму-н. Яна ведае, пераканана, што не зробіць яе сын нікому ліхога, не на тое яна нарадзіла яго. Не такі ён, каб залезці на чужое седала. Сама не раз настаўляла: не рабі благога і не бойся нікога (А. Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю). – Ліцвінка, с. 115: Не рабі благога і не бойся нікога; Аксамітаў, с. 179: Не рабі нічога, не бойся нікога. Не радзіся красны, а радзіся шчасны. Пра перавагу шчасця над прыгажосцю. «Не радзіся краснай, а радзіся шчаснай!..» – прымаўку старую ўспамінаю часта (Е. Лось. Не радзіся краснай...). Не радзіся краснай, а радзіся шчаснай, – любіла паўтараць Куліне маці, калі бачыла, што тая зайздрослівым позіркам праводзіць вабных сябровак ды цяжка ўздыхае (Н. Рыбак. Кулініна каханне). Не радзіся красівы, а шчаслівы. Жывуць яны добра... – Вось бачыце, як яно ў жыцці бывае, – сказаў Андрэй павесялелым голасам, – а вы за сваю дачку хвалюецеся. Праўду людзі кажуць: «Не радзіся красівай, а шчаслівай!» (П. Савоська. Запіскі халасцяка). – Насовіч, с. 102: Не радзіся красны, а радзіся шчасны; Прыказкі, кн. 2, с. 423: Не радзіся красны, а радзіся шчасны; Не радзіся красівы, а шчаслівы; Не радзісь прыгож, а радзісь шчасліў. Не раскусіш арэх, зерня не з'ясі. Не змагаючыся за што-н. жаданае, прыемнае, не атрымаеш яго. Сін.: Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не памачыўшыся; Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. – Дык кажаш: не раскусіш арэх, зерня не з'ясі? – Да Салаўя звярнуўся пануры салдат. – Без новай рэвалюцыі не мецьмем свабоды? – Вядома, – ажывіўся Салавей. – Нічога само не зробіцца. Пачаў работу, то канчай (І. Гурскі. Вецер веку). – Адно хачу сказаць: усё-такі самі сябе часта б'ём, калі нячыста малоцім і жнём. Бачыце, дробязі, чарнавая работа не падабаецца... Як жа без яе? Арэх не раскусіш – зерне не з'ясі (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Прыказкі, кн. 1, с. 167: Не раскусіўшы арэх, зерне не з'ясі; Арэх не раскусіш – зерня не з'ясі. Не руш чужога і не бойся нікога. Гл. Не чапай нічога і не бойся нікога. Не святыя (не багі) гаршкі лепяць. І звычайны чалавек справіцца з цяжкай справай. Гаворыцца, каб падбадзёрыць таго, хто
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бём, зясі
8 👁
 ◀  / 696  ▶