ÍНе падмажаш – не паедзеш. Калі не дасі хабару, то нічога і не даб'ешся. Сін.: Сухая лыжка рот дзярэ. У мяне ў гасцях часам бываюць начальства з фельдкамендатуры, гарадскі бургамістр і нават камандуючы вобласці. Сам ведаеш прымаўку: «Не падмажаш – не паедзеш». Вось я і падмазваю. Кожны раз так накачаю, што на нагах не стаяць (І. Новікаў. Тварам да небяспекі). «Прыязджай раней. Я буду чакаць. Ёсць у мяне тут па чарцы...» Косця прытоена ўсміхнуўся: стары хоча падмазаць. «Ну што ж, – падумаў задаволена, – не падмажаш, не паедзеш. Усё правільна!» (А. Варановіч. Сон на зялёнай паляне). Стуканок думаў: «Не падмажаш – не паедзеш» і ледзь не кожны дзень падносіў Сярожу гасцінцы (А. Рылько. Стуканок у аблавушцы). Войцік дык той і тайны з гэтага не рабіў: браў добрага падсвінка, аб'яўляючы свінаркам: «Трэба завезці патрэбнаму чалавеку. Не падмажаш – не паедзеш» (І. Шамякін. Палеская мадонна). Не падмазаўшы, не паедзеш. Што тут «пане Чыжэўскі»... Сведкі – галоўнае. Ты, брат, сам павінен ведаць, не малы: не падмазаўшы, не паедзеш!.. (Я. Брыль. Марыля). [Зойка:] Мы грошы прынеслі... [Жора:] Грошы?.. Малайцы! Не падмазаўшы, кажуць, не паедзеш (А. Петрашкевіч. Укралі кодэкс). Не падмажаш, то і не паедзеш. Трэба самому большае начальства пачаставаць, і таму і сяму сунуць. Тут, браце, такая ўжо завядзёнка, як той казаў, – не падмажаш, то і не паедзеш (Я. Лецка. Па цаліку). – Насовіч, с. 101: Не падмажаш і не паедзеш; Прыказкі, кн. 1, с. 347: Не падмажаш – не паедзеш; Не мазаўшы, не паедзеш; Не падмасліўшы, не паедзеш. Не падмажаш, то і не паедзеш. Гл. Не падмажаш – не паедзеш. Не падмазаўшы, не паедзеш. Гл. Не падмажаш – не паедзеш. Не пад тую дудку пчолка скача, што чмель ладзіць. Не так даводзіцца жыць, як хацелася б. Цудоўная жанчына, а што яна бачыла добрага ад яго за пяць гадоў сямейнага жыцця?.. Пэўна ж, не толькі на гэта разлічвала медсястра са сталіцы, калі выходзіла замуж за жыццярадаснага выпускніка лётнага вучылішча. Але, як кажуць, не пад тую дудку пчолка скача, што чмель ладзіць (Ф. Сіўко. Маэстра і лётчык). Не пад'ясі – і залатую фурманку аддасі. Каб не быць галодным, мусіш пакарыцца абставінам, будзеш гатовы аддаць апошняе. Сін.: Голад не цётка. – Так еўшы, не доўга і тлушчам заплысці... – Хто есць, Максімачка, той і цягне. Нездарма ж старыя людзі яшчэ мне, як была я ў дзеўках, гаварылі: «Не пад'ясі – і залатую фурманку аддасі» (А. Казлоў. Адкуль з'яўляюцца яны
Дадатковыя словы
абяўляючы, дабешся, зяўляюцца, падясі
6 👁