Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íтэктура, усё будаўніцтва прыносіла людзям выгоды і радасць. Ранейшая прымаўка – не красна хата вугламі, а пірагамі – устарэла. Хата наша, сучасная, павінна быць красна і пірагамі, і вугламі (І. Дуброўскі. Красна хата не толькі пірагамі). – Насовіч, с. 99: Не красна хата вугламі, а пірагамі; Ляцкі, с. 27: Не слаўна хата вугламі, а слаўна пірагамі; Прыказкі, кн. 1, с. 211: Слаўна хата не вугламі, але пірагамі. Не кручаны – не рэмень (не рамень), не вучаны – не чалавек. Пра важную ролю ведаў, адукацыі. «З цябе, Караткевіч, выйдзе добры матэматык, – казаў настаўнік, – толькі не кідай вучобы». Я і не думаў кідаць. Вясковы мудрэц дзед Янка любіў паўтараць: «Не кручаны – не рэмень, не вучаны – не чалавек» (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). – Прыказкі: кн. 2, с. 177: Не кручаны – не рамень, не вучаны – не чалавек. Не купіў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць. Кажуць іранічна, калі што-н. не ўдалося, не атрымалася або калі хто-н., спадзеючыся на каго-н. іншага, не паклапаціўся, каб забяспечыць сябе чымсьці неабходным. Тым часам ні спаць, ні ляжаць Адасю не хацелася [ён на першы дзень Вялікадня прагуляў усе свае яйцы і не выбіў ніводнае біткі] і аставацца ў цёмнай хаце было не соладка, але ж і на вуліцы – яшчэ горшае згіненне.. Не, лепш ляжаць дома і нічога не бачыць. Нічога не зробіш. Лепшага ратунку нямашака. Не купіў бацька шапкі – няхай вушы мёрзнуць! (Я. Лёсік. Па-валачобнаму). – Чым займаешся, Саўка Лявонавіч?.. – Ды вось... галаўны ўбор майструю... – І каб неяк пазбыцца непрыемнага пачуцця, дадаў жартуючы: – Як у прыказцы той: не купіў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць (М. Лынькоў. Векапомныя дні). * Лагодна добры досціп кпіў, калі ні ў тры, ні ў два: раз бацька шапкі не купіў – хай мерзне галава! (Р. Барадулін. Шапку з бабра прымерваюць...). – Насовіч, с. 99: Не купіў тата шапкі, няхай вушы мерзнуць; Прыказкі, кн. 2, с. 130: Не купіў бацька шапкі – няхай вушы мерзнуць. Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць. Не ўмешвайся ў справы, якія не маюць дачынення да цябе. Сін.: Не лезь, певень, туды, дзе гусі пасуцца. Ён [слесар] добра ведаў прыказку: не лезь, жаба, туды, дзе коні куюць. І стараўся не лезці, не заўважаць, ведаць толькі сваю работу (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Не дай божа і сёння зачапіць (няхай нават неглыбока) парадкі ў арміі, КДБ, міліцыі; па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 696  ▶