Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íадкрылі, Амерыка?). – Ну, Мікола, цяпер ужо зусім блізка да хаты... – Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш, – весела адгукнуўся Лятняк (А. Асіпенка. Непрыкаяны маладзік). Не кажы гоп, не пераскочыўшы. [Піліп:] Ды нечага там, мы й самі з вусамі. [Улляна:] Ой, не кажы гоп, не пераскочыўшы! (Л. Родзевіч. Пакрыўджаныя). – Не кажы «гоп», не пераскочыўшы! – сказала мачаха бацьку (І. Мележ. Людзі на балоце). Не пераскочыўшы, не кажы гоп. [Грэнка:] Меры забяспекі намі прыняты. У нас варта прызначана. А наша сялянства – народ свядомы: добра ведае, што настаўнік – не вораг яму, і ліха нам ніхто не зробіць. [Гарнак:] Не пераскочыўшы, не кажы гоп! (Я. Колас. Забастоўшчыкі). [Малання:] Я за сваю брыгаду ручаюся. Сваіх баб сагітую і табе нос падатру... [Рахункавод:] Не пераскочыўшы, не кажы гоп (А. Макаёнак. Узыходы шчасця). Не пераскочыў, не кажы гоп. Вельмі хацелася [Сашы] пахваліцца сваім поспехам, дысертацыяй, якая будзе хутка абаронена, але стрымаўся. Не пераскочыўшы – не кажы гоп. Ды і не варта адразу раскрываць карты (І. Навуменка. Бульба). Калі не пераскочыў, не кажы гоп. Зноў жа, нечага хваліцца тым, што яшчэ не зроблена: калі не пераскочыў, не кажы гоп (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). * Пастой, брат, не фарсі, не пераскочыўшы, не гопай: прыпруць – і пойдзеш у акопы, і хвігу ты з'ясі (Я. Колас. На шляхах волі). [Антоні:] Ці ж не казаў табе я, брат Кліменці, што трэба «гоп» казаць, як рэчку пераскочыш? (М. Клімковіч. Адплата). Невядома, як абернецца справа. Лепш пачакаць, пакуль скончацца экзамены. Не пераскочыўшы роў няма чаго і «гоп» казаць (Я. Колас. На прасторах жыцця). – Насовіч, с. 101: Не пераскочыўшы рэчкі, не гавары гоп; Прыказкі, кн. 2, с. 340: Не пераскочыўшы, не кажы гоп; Не кажы гоп, не пераскочыўшы; Пакуль не пераскочыш, не кажы гоп; Не кажы гоп, калі не пераскочыў. Не кайся, рана ўстаўшы (падняўшыся) і рана жаніўшыся. Часцей ужываецца ў адказ на рэпліку суразмоўніка, які лічыць што-н. заўчасным. – Не жнуць, не косяць, а ты граблі прадаеш?! – Э, чалавеча, кажуць, не кайся, рана ўстаўшы і рана жаніўшыся. Рана ўстанеш – многа зробіш, рана жэнішся – дзяцей пры маладым здароўі пагадуеш. Так і граблі – купіш, то мецьмеш у пору (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). – Ці не дужа мы рана сабраліся? – Не кайся, рана падняўшыся і рана жаніўшыся (М. Воранаў. Сена аленям). Не кайся, што рана ўстаў або маладым ажаніў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
5 👁
 ◀  / 696  ▶