вяртання). Арыштавалі шмат каго, а потым выпусцілі. Не ўзяў за руку – не кажы: злодзей (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца). Не злавіўшы, не кажы, што злодзей. Максім пералічыў колькі гаспадароў з вёскі, што былі ў яго на вялікім падазрэнні. Але не злавіўшы, не кажы, што злодзей (Я. Колас. Малады дубок). Не злавіў – не злодзей. – А калі ён заальхоўскага чалавека стрэў на дарозе ды каня і грошы адабраў, калі пошту з грашыма пераняў, дык і гэта яго рук не мінула. – Так, пане ты мой, яшчэ нельга гаварыць. Мала што... Не злавіў – не злодзей, як тыя людзі кажуць (К. Крапіва. Мядзведзічы). Не злоўлены <за руку> – не злодзей. Старшы бухгалтар зрабіў прыбіральшчыцы заўвагу. Тая заплакала, клялася, што ні ў чым не вінавата. Праўда, не злоўлены – не злодзей, але ж... (М. Пянкрат. Ціхі чалавек). Твае ж калегі дадуць санкцыю, бо тваё выкрыванне ўдарыць і па іх – усе бяруць. І ўсе знаюць пра гэта. Але ўсе высокамаральныя. Не злоўлены за руку – не злодзей. Назваць зламысніка злачынцам можа толькі суд, больш ніхто (І. Шамякін. Выкармак). – Насовіч, с. 94: Не ўзяў за руку, не кажы злодзей; Ляцкі, с. 26: Не кажы злодзей, пакуль не ўхопіш; Прыказкі, кн. 2, с. 375: Не злавіў – не кажы злодзей. Не злавіўшы, не кажы, што злодзей. Гл. Не злавіў (не ўзяў) за руку, не кажы <што> злодзей. Не злоўлены – не злодзей. Гл. Не злавіў (не ўзяў) за руку, не кажы <што> злодзей. Не кажы гоп, не пераскочыўшы. Гл. Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў. Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў (не пераскочыш). Не лічы што-н. зробленым, пакуль не давядзеш яго да канца. Гаворыцца таму, хто занадта самаўпэўнены і заўчасна радуецца поспеху. Сін.: Не хваліся, ідучы на раць; Хваляцца з кірмашу едучы. [Андрэеў:] Калі ўсё добра будзе – у тры гады выканаем. [Шаталаў:] Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў (Р. Кобец. Гута). [Пацяруха:] Яшчэ тры тыдні назад вы мяне стукалі па плячы і казалі: «Ну, цяпер ужо можаш лічыць сябе аспірантам!» А што ж выходзіць? Што праўду кажа старая прыказка: не кажы «гоп», пакуль не пераскочыў! (Н. Гілевіч. Не кажы «гоп»...). – Вось абдурым фрыцаў, – радаваўся Ігар. – Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў, – зазначыў Грыша (М. Ткачоў. Небяспека побач). Дзе тваё цвёрдае слова [кінуць курыць]? Гэта якраз пра цябе прымаўка: не кажы гоп, пакуль не пераскочыш! (М. Паслядовіч. Навошта цябе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁