Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íгэта, і не вельмі супраціўляўся... Не ён першы, не ён апошні (В. Казько. Неруш). – Федароўскі, с. 233: Не ты першы і не ты астатні. Не жолаб да каня, а конь да жолаба ідзе. Каму-н. непасрэдна самому трэба нешта рабіць, а не чакаць немагчымага ад іншых. – Не жолаб да каня, конь да жолаба ідзе. Ціснецеся туды, мужыкі. – Кось-кось да аброку, а потым кіем па боку, – выскаляўся нехта з грамады... (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). – Федароўскі, с. 365: Не жолаб да каня, а конь да жолаба; Насовіч, с. 110: Не яслі к коням, а коні к яслям ходзяць; Прыказкі, кн. 1, с. 201: Жолаб да каня не ходзіць. Нежывога з магілы не падымеш. Мінулага не вернеш. Сін.: Што з воза ўпала, тое прапала. І сам сабе, гад, жытку атруціў і дзяцей пасіраціў. Колькі б ні сядзеў [у турме], усё роўна таго не адседзіш... Нежывога з магілы не падымеш (К. Чорны. Ліст Якуба Малькевіча). – Федароўскі, с. 320: Умерлага з магілы не падымеш. Незапрошаны госць горш за татарына. Гл. Няпрошаны (незапрошаны, нязваны) госць горш за татарына. Не за тое воўка б'юць, што ён шэры, а за тое, што авечку з'еў. Каго-н. караюць за яго злачынства, а не за якія-н. неістотныя якасці. Беларускія людзі ў кожным кутку таўкуць немца і прыгаварваюць: «Не за тое воўка б'юць, што ён шэры, а за тое, што авечку з'еў». Доўга гэта нянавісць будзе палымнець у сэрцах людзей да немцаў, аж датуль, пакуль не будзе выбіты дур з галавы немцаў – аб заваёве свету (І. Гурскі. Над Нёманам). – Прыказкі, кн. 2, с. 368: Не за тое воўка б'юць, што ён шэр, а за тое, што авечку з'еў. Не заўсёды кату масленіца. Гл. Не ўсё (не заўсёды) кату масленіца прыйдзе і вялікі пост. Не заўсёды світае, як певень спявае. Не заўсёды так бывае, як каму-н. думаецца, як хто-н. мяркуе. Кажуць у адказ на чыё-н. сцвярджэнне, меркаванне, пытанне. – Няўжо на ліхое ідзе? – спытала Маня, увязваючы ў старую хустку мох, каб падаць цесляру на зруб. – Няўжо на вайну будуемся? – Ай, як кажуць, не заўсёды світае, як певень спявае. Можа, толькі гавораць, а вайны не будзе, – сказаў Васіль... (В. Адамчык. Год нулявы). – Да Хрысці бяжыш. Што, не, няпраўду кажу? – задраў угору брылёк свае кепачкі Жэнік Рэпка... – Не заўсёды світае, як певень спявае (В. Адамчык. Год нулявы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
11 👁
 ◀  / 696  ▶