ÍНедаростку трэба падмостку. Чалавеку нізкага росту, каб дастаць што-н. уверсе, трэба якая-н. падстаўка. Стораж няёмка памяўся, а потым прысеў на калодачку, на якую станавілася бабка Параска, каб залажыць юшкі. «Недаростку трэба падмостку», – гаварыла яна ў такіх выпадках пры людзях (Я. Колас. На ростанях). – Янкоўскі, с. 167: Недаростку трэба падмостку. Не да танцу абадранцу. Кажуць, калі не вераць у чые-н. магчымасці, здольнасці зрабіць штосьці істотнае. Ды якая карысць, калі пасярод вашых захопліваючых планаў, як абух па галаве, чуеш бурчэнне: «Не да танцу абадранцу», «Усуньце кляп у горла сакатуну – няхай не брэша». «Ат! Лысае ўрадзілася, лысым і здохне»! Гэтыя агульныя выкрыкі, праўда, шэптам сказаныя, але іх чуеш (А. Мрый. Тварам да вёскі). – Насовіч, с. 97: Не да танцу абадранцу; Прыказкі, кн. 1, с. 409: Не да танцу абадранцу. Не да цябе п'юць, не кажы здароў будзь. Гл. Да цябе не п'юць, не кажы здароў будзь. Не дораг абед, а дораг прывет. Ласкавыя, добразычлівыя адносіны да каго-н. прыемнейшыя, лепшыя за пачастунак. «Не дораг абед, а дораг прывет». Кармілі нас сытна, да адвалу... А вось прывета і не хапала (А. Вярцінскі. «Не дораг абед, а дораг прывет»). Нездарма людзі кажуць: не дораг абед, а дораг прывет. Падсілкаваўся трохі падарожнік-чарадзей, пачаў распытваць у аратага пра ягонае жыццё-быццё, якую ён хацеў бы мець палёгку... (У. Ягоўдзік. Жаўрук). – Прыказкі, кн. 1, с. 391: Не так дораг абед, як дораг прывет; Дарагі не абед, а прывет. Не дражні ліха, пакуль ціха. Гл. Не чапай ліха, калі спіць ціха. Не дурань, хто маўчыць. Гаворыцца звычайна як станоўчая ацэнка маўклівага чалавека. А бацька ў іх маўчун быў. Нават па паставе відно, што маўчун. Але ж кажуць: не дурань, хто маўчыць. Навучыла яго жыццё маўчаць (А. Кажадуб. Стрэчанне). – Ляцкі, с. 30: Не дурань, хто маўчыць. Не ён першы, не ён апошні. Гаворыцца ў апраўданне чыіхн. паводзін, учынкаў, бо падобнае здараецца ці можа здарыцца і з іншымі людзьмі. Што чакае іх [дзяцей] у такую ліхую гадзіну, калі яны астануцца толькі з Ганнай?.. Але паміраць трэба. Не ён першы, не ён апошні (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). [Васька] гнаў у вёску гусей і адчуваў, што, як гэтых гусей, яго таксама абкружваюць, спрабуюць некуды загнаць. І загоняць, ён усведамляў
Дадатковыя словы
пюць
16 👁