Í[Куліна:] З хлебам трэба нешта рабіць. Збыць каму? [Халімон:] Не да парасят, калі свінню смаляць (У. Сауліч. Халімон камандуе парадам). Я шкадаваў. А мяне... Хто мяне пашкадуе? Пятро Кірылавіч і той... Ён пра сябе думае. Самому б пры пасадзе застацца, ацалець. Не да парасят, калі свінню смаляць... (Б. Сачанка. Родны кут). Свінні не да парасят, калі яе смаляць. Марфа здагадалася, што яе будуць судзіць за самагонку, і вельмі занепакоілася. Яна ведала, чым гэта можа скончыцца, і забылася пра скаргу на Алеся. Нездарма, мабыць, кажуць: свінні не да парасят, калі яе смаляць (І. Сіняўскі. Заранка). У мяне ўражанне, што ўвогуле нашая культура, наш інтэлект спыніліся на пэтэвушна-карасінай стадыі... Толькі пра гэта пэтэвушнік больш ужо не хіхікае, бо, як гавораць на Беларусі, свінні не да парасят, калі яе смаляць (В. Казько. Зазірнуць у вочы свайму «Я»). * – А што, дзед, як твае пчолы?.. – Э, пчолы! Не да парасяці было, калі свінню смалілі. Яшчэ ў першую зіму фашысты мёд павыдзіралі, і канец прыйшоў пчолкам. А цяпер думаю, сынок, зноў наладжваць вуллі (У. Краўчанка. Вясна на Палессі). – Насовіч, с. 97: Не да парасят, калі саму свінню смаляць; Янкоўскі, с. 231: Свінні не да парасят, калі хвост смаляць; Прыказкі, кн. 1, с. 380: Не да парасят, калі свінню смаляць; Не да парасят свінні, калі яе смаляць. Не да пацераў, калі хата гарыць. Не час каму-н. займацца чымсьці высокім, аддаленым, калі самому крута прыходзіцца. Сін.: Не да каляды, калі поўная хата бяды; Не да парасят, калі свінню смаляць. Скажаце: сягаць у будучыню. Але народ, каторы не знайшоў яшчэ веры ў сябе, ці ж захоча паверыць у казкі аб будучыні? І паэт воляй-няволяй не можа абмінаць і замоўчваць цяперашняга жыцця. Не да пацераў, калі хата гарыць (Я. Купала. Чаму плача песня наша?). Не да пацераў, калі хата гарыць, – браў Купала прыказку, каб сцвердзіць, што не да малітваў красе, калі трэба весці бітвы супраць нядолі (А. Лойка. Як агонь, як вада). Гэткае ганебнае становішча [засмечанасць мовы шматлікімі запазычаннямі] выправіць у бліжэйшы час наўрад ці ўдасца – не да пацераў, калі хата гарыць (Я. Зэльвіч. Чысцец для мовы). Калі хата гарыць, не да пацераў. Калі хата гарыць, не да пацераў. Ва ўмовах палітычнага генацыду, што пачаўся са знішчэння розуму нацыі – інтэлігенцыі, перш за ўсё творчай і навуковай, на пярэдні план выступіла праблема захавання нацыі! (В. Рагойша. Бацька нацыі). – Санько, с. 29: Не да пацераў, калі хата гарыць
10 👁