Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íдаўся сказаць – ці то пра настаўніка, ці то пра яго навуку: «Ат! Не дай бог свінні рог, а хамуйле панства». І хоць за ім першым і другія пачалі наракаць на унтэр-афіцэра за яго «свецкі форс» і «дужа ўжо панскую мову», але Тамашовы дзядзькавы словы мёдам леглі на сэрцы ў Хомкі (М. Гарэцкі. Горкая прамудрасць). Адно цешыла, што не даў бог свінні рогі, бо калі б у Гаркушы быў сапраўдны мастацкі талент, гэта быў бы дысідэнт, роўны Салжаніцыну (М. Кусянкоў. Арляк і зязюля). [Рыгор:] Як народны кантроль я хачу, каб перамагла законнасць! Таму што цяпер кожны п'яніца ведае – што б ні здарылася, Зязюля выручыць. [Жанчына:] Адна паршывая авечка... [Антонавіч:] Дай свінні рогі, дык яна ўвесь свет пераверне (А. Дзялендзік. Гаспадар). – Ды ты памаўчаў бы ўжо, – заступаецца за мяне Іванава маці. – Бог свінні рогі не даў, так і табе мазгоў, сыночак! (А. Новік-Шлег. Іван ды Мар'я). – Насовіч, с. 96: Не дай бог свінні рог, а мужыку панства; Рапановіч, с. 68: Не дай бог свінні рог: нічога па дарозе не прапусціць; Рабкевіч, с. 134: Не дай бог свінні рог. Не дай бог удаве чыніцца, а сіраце радзіцца. Кажуць пераважна пра сірату, пра цяжкую сірочую долю. Я была сірата і жыла ў матчынай сястры – цёткі Ванды. «Не дай бог удаве чыніцца, а сіраце радзіцца». Зімой сувей вялікі надула на ганку, цётка турыць мяне на холад: «Ідзі мяці снег» (С. Лобач. Журба прылегла). Не да каляды, калі поўная хата бяды. Функц. не зам. Не час займацца чымсьці высокім, святочным, калі знаходзішся ў вельмі цяжкім становішчы. Сін.: Не да парасят, калі свінню смаляць; Не да пацераў, калі хата гарыць. У апошнія гады пішу пераважна публіцыстыку – на жаль, у вершах таксама. Па прычынах, пра якія ўжо гаварыў: «Не да каляды, калі поўная хата бяды» (Н. Гілевіч. Сто вузлоў памяці...). Народ кажа: «Не да каляды, калі поўная хата бяды». Акрамя пакут, у мяне нічога іншага няма (Крыніца. 1993. № 2). – Прыказкі, кн. 1, с. 444: Не да каляды, калі поўная хата бяды. Не да парасят, калі свінню смаляць. Няма як займацца кім-н. ці чым-н., калі самому крута прыходзіцца. Сін.: Не да каляды, калі поўная хата бяды; Не да пацераў, калі хата гарыць. [Жлукта:] Я тады і сам нічога не ведаў, куды еду. А браць у няпэўную дарогу такія цымбалы, як твая мама... [Клава:] Табе цымбалы, а мне яна мама! І ты не смей так гаварыць... [Жлукта:] Тут не да парасят, калі свінню смаляць. Тут, брат, трымай вуха востра, бо і не агледзішся, як галавою наложыш (К. Крапіва. Мілы чалавек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маря, пяніца
16 👁
 ◀  / 696  ▶