Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Í* – Сцяпан усё дапытваўся, хто быў са мною. Я не выдаў вас. Калі будуць пытацца – гавары, што нічога не ведаеш. – Вучы вучонага! (М. Зарэмба. Камандзір зялёнага патруля). – Рапановіч, с. 178: Не вучы вучонага. Не вучы дзядулю кашляць. Кажуць, калі не жадаюць слухаць чыю-н. параду. Сін.: Не вучы вучонага; Не вучы рыбу плаваць. Падлогу ім рабі. А дзе дошкі? Давай дошкі – зробім... Рабі падлогу – і не кірхай! Я гаварыў, дарэчы, і старшыне Гусеву пра гэта. А ён паслаў мяне куды трэба. «Не вучы дзядулю кашляць!» (В. Ткачоў. Дошкі). Не вучы рыбу плаваць. Пра майстра сваёй справы, якому не патрэбныя чые-н. парады. Сін.: Не вучы вучонага; Не вучы дзядулю кашляць. Невядомы чалавек вырываецца. [Сымонка:] Трымай яго, дзядзька Рабіна! Трымай мацней! [Рабіна:] Не вучы рыбу плаваць (В. Вольскі. Машэка). – Прыказкі, кн. 2, с. 456: Не вучы рыбу плаваць. Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а ў агародзе. Гл. Шукай жонку ў гародзе, а не ў карагодзе. Не гань чужога, калі свайго не маеш. Гаворыцца як парада быць самакрытычным пры ацэнцы каго- ці чаго-н. Пыталіся: «Такога, як у Пешчура», «каб як у Кіпеля?», «каб як у...?» Дзед на гэта нічога не казаў, – то змоўчваў, то вёў размову на іншую сцяжынку. Ды яно ж так: не гань чужога, калі свайго не маеш. Пешчураў конь дужы, але цяжкавы. Кіпелеў стройна ідзе, прыгожа бяжыць, а пакуль грэблю пераедзеш на ім, то ў яго лапаткі задрыжаць, закалоцяцца (Ф. Янкоўскі. Дзед Тамаш). Не гаспадар, у каго вецер у павеці гуляе. Гл. Той не гаспадар, у каго вецер у павеці гуляе. Не да вас п'юць, не кажыце здароў будзь. Гл. Да цябе не п'юць, не кажы здароў будзь. Недагледзіш (недаглядзіш) вокам, заплаціш бокам. Недагляд, няўважлівасць, промах становяцца прычынай цяжкіх наступстваў. Калі здарыцца якое-небудзь няшчасце па віне самога чалавека, дык ён не звяртаецца да бога, а выводзіць правіла: недаглядзіш вокам, заплаціш бокам (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Янкоўскі, с. 252: Недагледзіш вокам, заплаціш бокам. Не дажыўшы да паўдня, не плануй вечар. Няма чаго загадзя беспадстаўна гадаць пра далейшы ход падзей. – Калі б Вы былі Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, што найперш зрабілі б? – Ведаеце, ёсць мудрая прымаўка – не дажыўшы да паўдня, не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць
7 👁
 ◀  / 696  ▶