Íпрыязджалі сюды раней, сказаў, што ў той рэчцы нават рыба не жыве. Здзіўляўся, як гэта нас туды занесла. Сапраўды – «не ведаючы броду, не суйся ў воду...» (М. Фядосік. Служу Радзіме). 2. Не бярыся за незнаёмую справу непадрыхтаваным, без адпаведнага вопыту. – Мой тата заўсёды кажа, што, не ведаючы броду, не сунься ў воду... – смяяўся Андрэй. – А я не паслухаўся (М. Ваданосаў. Рэха). Не ведаючы людзей і горада, спадзявацца на поспех нельга. Наконт гэтага існуе другая прымаўка, таварыш камроты: не ведаючы броду, не сунься ў воду... (І. Сіняўскі. На правым флангу). Мы пераправімся. І людзі нашы, каму трэба, пераправяцца. Перапраўляліся ж, калі мастоў не было. А вось немцы... Не ведаючы броду, не сунься ў воду (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Мы з табою, Якім Захаравіч, людзі старой, моцнай гартоўкі. Не зведаўшы броду – не сунемся ў воду. Вось так (М. Пянкрат. Шчасце маё). * Смешная ты, маці! Няўжо ты думаеш, што я такі дурны і палезу ў воду, не пабачыўшы броду? Не, брат: Пракопа ты за тры капейкі не возьмеш! (Я. Колас. Адшчапенец). У адной кароткай сутычцы байцы батальённай аховы захапілі ў палон нямецкага матацыкліста – імчаў, не гледзячы броду, і сунуўся ў воду... Не дапамог і кулямёт, з якога люта адстрэльваўся... (К. Кірэенка. З аповесці вайны). Нарэшце, акрыялыя ўдачамі, мы зрабіліся настолькі нахабнымі, што рашыліся на буйную аперацыю, якая нам вельмі дорага абышлася, калі, як кажуць, не змераўшы броду, сунуліся ў воду (Р. Няхай. Туман над стэпам). – Насовіч, с. 98: Не зведаўшы броду, не кідайся ў воду; Прыказкі, кн. 2, с. 455: Не знаўшы броду, не лезь у воду; Не спазнаўшы (не змераўшы) броду, не суйся ў воду. Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома. Пра адсутнасць даверу жонцы. [Паваротны] залпам выпіў куфель піва і мнагазначна сказаў: – Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома... – Дзіва што... – зазначыла гаспадыня (І. Гурскі. Вярнуўся). Іваноў правёў яе [жонку] вачыма аж да дзвярэй, пачакаў хвілінку, а потым прызнаўся: – Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома, га? Правільная прымаўка? (І. Новікаў. Тварам да небяспекі). * [Куліна:] Не вер у свеце нікому: каню ў полі, жонцы ў дому; бо хто толькі жонцы верыць, той як сітам ваду мерыць (В. ДунінМарцінкевіч. Залёты). – Насовіч, с. 95: Не вер каню ў дарозе, а жонцы ў двары; Прыказкі, кн. 2, с. 72: Не вер жонцы ў дому, кабыле ў дарозе
12 👁