Íдолараў. Не было ні граша, ды раптам алтын. Я павязу цябе ў Італію (Г. Марчук. Муж, жонка і целаахоўнік). Не варта шкурка вырабу. Справа не варта патрачаных на яе сіл, сродкаў і пад. Сін.: Гульня не вартая свечак; Спяваць дарма – баліць гарла. Пра тое, што малаціць цэпам – не варта шкурка вырабу, стары і слухаць не хацеў. «А што ж будзеш рабіць цэлую зіму?» – такое чуў Юзік кожны раз на свае довады (К. Крапіва. Мядзведзічы). Аўчына (аўчынка) вырабу не варта. Хведар супакоіў жонку, далічыў пры яе дапамозе, колькі губак палатна можа выйсці з бабчынай пражы, памножыў губкі на аршыны і выказаў такую параду: – Ведаеш, Ганначка, што гэтая аўчына не варта вырабу (А. Пальчэўскі. Сцежкі). Вазіць цялят дзясяткамі эканамічна нявыгадна. Як кажуць, не варта вырабу аўчынка (В. Шырко. Сцяжына да людзей). Качагар судзіўся за тое, што яго скалечылі на чыгунцы. І бацька хадзіў за яго сведчыць. Васіліна не ведала, што ён там сведчыў, толькі чула, як паміж сабой гаварылі, што «аўчынка не варта вырабу» (А. Ус. За лесам – бярозавы гай). Варта шкурка (аўчына, аўчынка) вырабу. З супрацьлеглым значэннем. Поршань памяняць, цыліндр растачыць... Але ў нас у майстэрні гэтага не зробіш. Дый ці варта шкурка вырабу? Лепш купіць новы матор... (П. Місько. Градабой). Немцы не спяшаліся абмундзіроўваць сваіх паслугачоў, рашылі спачатку выпрабаваць іх у баях з партызанамі, упэўніцца, што варта аўчынка вырабу (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Апавяданне надрукавалі ў дванаццатым нумары часопіса. Я атрымаў за яго дзвесце пяцьдзесят рублёў ганарару і зразумеў, што аўчынка вартая вырабу (А. Кажадуб. Без настальгіі). – Федароўскі, с. 281: Не варта скура вырабу; Прыказкі, кн. 1, с. 162: Аўчынка вырабу не варта; Шкура вырабу не варта. Не ведаючы (не зведаўшы) броду, не сунься (суйся) у воду. 1. [Шалёхін:] Краскін, сукін сын, здорава намуціў: запэўніў, што тут ёсць пераправа цераз Прыпяць... Дарэчы, дзе ён? [Грыгарук:] Ды ён цяпер сам не свой ходзіць. У балоце па вушы выкачаўся, шукаючы пераправы. [Путнік:] Не ведаючы броду, не суйся ў воду (Я. Колас. У пушчах Палесся). Вясной ды ўвосень яны, такія рачулкі, прагна ўбіраюць снегавыя ды дажджавыя воды, якія лёгка сцякаюць па гліністых схілах узгоркаў, набухаюць, набіраюцца багатырскай сілы, становяцца грознымі ды свавольнымі. Тады сцеражыся, падарожнік, не лезь у воду, не пашукаўшы броду (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Нехта з афіцэраў, што
8 👁