Í* Змалку ён засвоіў тую ісціну, што склалася вякамі: салодкі будзеш –праглынуць, горкі – выплюнуць. І стараўся быць ні горкім, ні салодкім... (Б. Сачанка. Баравое рэха). – Федароўскі, с. 112: Не будзь горкі, ні салодкі: горкага праплююць, салодкага праліжуць: Прыказкі, кн. 2, с. 462: Не будзь салодкі і не будзь горкі: будзеш салодкі – пракаўтнуць, а будзеш горкі – праплююць; Не будзь лішне салодкая, бо праглынуць, не будзь лішне горкая, бо праплююць; Не будзь салодкі – зліжуць, не будзь горкі – сплюнуць. Не было б шчасця, ды (дык) няшчасце памагло. Гаворыцца, калі ў выніку якой-н. непрыемнасці, бяды і пад. адбываецца штосьці прыемнае, шчаслівае. Сін.: Няма ліха без дабра; Няма таго злога, каб не выйшла на добрае. Страляніна ў горадзе яшчэ працягвалася. У гэтым вэрлаху і тлуме стрэл, што прагучаў на татарскіх агародах, не прыцягнуў нічыёй увагі. Не было б шчасця, дык няшчасце памагло. Цяпер адно магло выратаваць – цярплівасць (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Адзін з выкладчыкаў, Паламарчук, даведаўшыся, што паступае пляменнік яго непрыяцеля Татарэвіча, закаціць яму тройку, а Татарэвіч адпомсціць Паламарчуку тым самым... І замест аднаго месца, якое мне трэба, вызваліцца аж два... Што ж, у народзе кажуць: не было б шчасця, ды няшчасце памагло... (Б. Сачанка. Трэцяе вока). З левага борта паспелі ўжо спусціць катэр. Ён імкліва набліжаўся да Мацея з Прохарам. Тыя падплылі адзін да аднаго і, як абняўшыся, чакалі, пакуль да іх падыдзе катэр. – Ну, цяпер яны карашкі аж да магілы... – засмяяліся на палубе. – Не было б шчасця, дык няшчасце памагло... (А. Крыга. Мацей з «Астроі»). Нездарма кажуць у народзе: «Не было б шчасця, ды няшчасце памагло». Суседскія адносіны з камандзірам блокпаста былі гарантыяй бяспекі вёскі (Полымя. 1997. № 5). * Тая акалічнасць, што хлопец гэты ў першы ж дзень на волі моцна захварэў.., памагала пэўным чынам і Вользе, і яму: як кажуць, не было б дабра, ды бяда памагла (І. Шамякін. Гандлярка і паэт). Не было ні граша, а (ды) раптам алтын. Кажуць пры нечаканай удачы ці радасці пасля нешанцавання, няхваткі ў чым-н. Права на гэтую зямлю атрымалі сяляне, якія працавалі ў калгасах і саўгасах, а таксама работнікі сацыяльнай сферы, што абслугоўвалі сельскае насельніцтва. Спачатку тыя, хто атрымаў пай, разгубіліся. Як гаворыцца, не было ні граша, а раптам – алтын (В. Гроднікаў. Час вулкана). [Людвіг:] Брат, мы ўратаваны. 2 тысячы
9 👁