Íшто лашчыцца, – устаўляе свае пяць капеек Волька (В. Шырко. Хай людзі бачаць). – Насовіч, с. 92: Не бойся звяглівага, а куслівага; Прыказкі, кн. 2, с. 465: Бойся не таго сабакі, што брэша, а таго, што лашчыцца. Не будзе Гірша (-ы), дык будзе чорт іншы. Гаворыцца пра непазбежнасць чаго-н., пра тое, што немінуча павінна здарыцца. [Паўлінка:] Што ж гэта нешта татавага зяця так позна ні слуху ні духу? Ці не знюхаў ён, што ў мяне пасагу нямашака? [Сцяпан:] Каханенькая, родненькая, не бядуй. Не будзе Гірша, будзе чорт іншы (Я. Купала. Паўлінка). * Не было б Рымшы – дык быў бы чорт іншы. Так, здаецца, калісьці казалі?.. Ты пачынай з Бабрука, які не справіўся з пастаўкай. За гэта ж мы і судзілі яго (Я. Брыль. У Забалоцці днее). Падумаеш, нейкі Корнеў будзе ганьбаваць мяне, ды хоць бы мяне аднаго, а то ж і Дуню няславіць. І я назнарок груба сказаў яму: – Ну во, няма Рымшы – знайшоўся чорт іншы... Дуню не чапай! (М. Масарэнка. Баргузінскае лета). – Прыказкі, кн. 1, с. 495: Не будзе Гіршы, дык будзе чорт іншы. Не будзь горкім і не будзь салодкім, – горкае праплююць, а салодкае праглынуць. Гл. Не будзь салодкі, а то праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць. Не будзь ні войтам, ні панам – не будзеш чалавекам паганым. Устар. Раніцай зноў ішлі на панскае поле. Быў пан, аканом, войт ды цівун – лютыя, як сабакі. Не давядзі свет! У нас і прыказка такая была: «Не будзь ні войтам, ні панам – не будзеш чалавекам паганым» (В. Каваль. Палескае апавяданне). – Прыказкі, кн. 1, с. 310: Не будзь ні войтам, ні сватам – не будзеш чалавекам праклятым. Не будзь салодкі, а то праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць. Гаворыцца як парада пазбягаць крайнасцей, трымацца прамежкавых пазіцый, паводзін і пад. І от баркаўчане, каб ні благімі, ні добрымі не быць (бо ёсць прыказка: не будзь салодкі – а то праглынуць, не будзь горкі – а то праплююць), спяць кожнае гадавое свята з ранку да вечара цалюткі дзень (Л. Калюга. Нядоля Заблоцкіх). Не будзь горкім і не будзь салодкім, – горкае праплююць, а салодкае праглынуць. Злынькоўцы не вельмі перліся наперад, яны прытрымліваліся погляду: не будзь горкім і не будзь салодкім, – горкае праплююць, а салодкае праглынуць (І. Гурскі. Пчаляр
9 👁