Íгавораць: «Добры чалавек пабаіцца і ківа, а благі не баіцца і кія». Наша агульная задача – выхаваць дзяцей добрымі людзьмі (Р. Барадулін. Варголы для дасціпнай Ланы). – Насовіч, с. 93: Не баішся ківа, пабаішся кія; Раманаў, с. 304: Не слухае ківа, паслухае кія. Не бойся госця, які сядзіць, а бойся таго, што стаіць. Кажуць пра госця, які пасля застолля мае звычку гаварыць, а то і ўчыніць недарэчнасць. «Не бойся госця, які сядзіць, а бойся таго, што стаіць», – гэтая прыказка колькі разоў прыходзіла ў галаву гаспадара, пакуль ён стаяў ля дзвярэй кватэры, праводзячы спазнелага госця. Ужо яны разы тры паручкаліся, а госць усё не мог скончыць думку... (В. Быкаў. Бедныя людзі). * – Ну, сябры, мне было сёння ў вас даволі ўтульна, як ужо даўно не было. – Ён ласкава ўсміхнуўся Ніне, а яна памрачнела, адышла ўбок. – Бойцеся госця стаячага! – падняў Дзіма руку ўгору і павярнуў ручку дзвярэй (В. Рудава. Крылы). – Прыказкі, кн., 1, с. 389: Не бойся госця сядзячага, а бойся стаячага. Не бойся крыклівага, а бойся моўклівага. Баяцца трэба не таго, хто хоць і крычыць, але праўдзівы, шчыры, а таго, хто скрытны. – Маёй сяброўцы муж сказаў «кахаю» толькі на трэцім годзе сямейнага жыцця! – Не спадзявайся на гэта, – уздыхнула Маруся. – Калі чалавек маўчыць, значыць, яму ёсць чаго маўчаць. «Не бойся крыклівага, а бойся маўклівага», – недарэмна так кажуць у народзе (Л. Адамовіч. Кветкі самотнай князёўны). – Прыказкі, кн. 2, с. 325: Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага. Не бойся смерці, бойся старасці. Гаворыцца ў дачыненні да старога, слабага, хворага чалавека, які дажывае ў адзіноце, без прыгляду. У вёсцы яго недалюблівалі за брыдкае ўменне з рознай вады выходзіць сухім. Але ж і дажыванне ў яго было па прыказцы: не бойся смерці, бойся старасці. Даседжваў, далежваў на сваім хутары адзін, усімі пакінуты, нямыты, нястрыжаны, барада па калені. Ні накарміць, хоць раз на дзень, ужо толькі з лыжкі, ні памыць, хоць раз на месяц у цэбры якім ці балеі, не было каму (Я. Брыль. Парастак). Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго, што лашчыцца. Баяцца трэба не таго, хто праўдзівы, шчыры, а таго, хто скрытны, ліслівы. – Яшчэ большая злосць яе [жонку] апанавала. Толькі выгляду не падае: хваліць дзяўчынку за работу, лёстачкі падпускае... – Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго
5 👁