Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íга зыходу). – І каму я павінен быць удзячным за такі пачастунак? – Прэзідэнту. – Рузвельту?.. – Не адзін Гаўрыла, што ў Полацку (Л. Прокша. Камедыянты). – А я хацеў у іх пытацца, дзе той дзіцячы дом. – Дапытаемся і без іх!.. Не адзін Гаўрыла ў Полацку, – адказалі з другое фурманкі (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). – А граф Тышкевіч, выпадкова, не далёкі ваш родзіч? – Не адзін Гаўрыла ў Полацку, – усміхаецца Аляксандр Леанідавіч, – хоць, хто яго ведае, карані ў нас лагойскія... (В. Шырко. Не чакаць, пакуль прыйдзе бяда). * Тонкія жончыны губы ўздрыгнулі: – Грашавітага знайду... Хіба адзін Гаўрыла ў Полацку?.. Не сышоўся ж клінам свет – іншага падчаплю! (Л. Калодзежны. Водар палыну). [Заціруха:] А вы не сваячка, часам, будзеце нашаму дырэктару завода?.. [Матруна:] Хіба адзін Гаўрыла ў Полацку? (В. Зуб. Злавацца не трэба). – Насовіч, с. 101: Не адзін Гаўрылька, што ў Полацку; Янкоўскі, с. 139: Не адзін Гаўрыла, што ў Полацку; Прыказкі, кн. 1, с. 510: Не адзін Гаўрыла ў Полацку. Не адразу Масква будавалася. Хутка нічога не робіцца; на ўсё патрэбен час. – Засуха ў нас, – гэта яшчэ нішто, а вось вайна што нарабіла. – Адным словам, не адразу Масква будавалася (І. Шамякін. У добры час). – Нічога, дай часу, і ў нас ўсё ўладкуецца, – упэўнена заявіў Варанкоў. – Не адразу Масква будавалася, дарагі таварыш (І. Гурскі. У агні). Пачакай крыху, дзед. Не адразу Масква будавалася. Разбяромся мы ў сваіх шарэнгах, паглядзім, ацэнім, на што мы самі вартыя (В. Ткачоў. Вятрак – птушка вольная). – Паўкалька з рускай мовы: Москва не сразу строилась. – Прыказкі, кн. 1, с. 505: Масква не адразу будавалася; Не за год Масква пастаўлена. Не багі гаршкі лепяць. Гл. Не святыя (не багі) гаршкі лепяць. Не баішся ківа, пабаішся кія. Гаворыцца як пагроза пакараць таго, хто не прымае добрых парад, папярэджанняў. Сіняк... стварае нейкую новую арганізацыю... Нічога не выйдзе ў цябе!.. Не баішся ківа, пабаішся кія (І. Гурскі. Чужы хлеб). Не слухаеш ківа, дык паслухаешся кія. І за ранейшую абразу, што прапіў жыта, а тым больш за «пустадомка», ён [Ермалай] дараваць не мог. – Не слухаеш ківа, дык паслухаешся кія... (А. Пальчэўскі. Сцежкі). * Мы адганялі далей кароў ад ячменю, а яны ўсё косяцца на зялёную рунь. Упадабалі. Хочацца яшчэ раз пакаштаваць. – Ах вы, травяныя мяшкі, не слухаеце ківа, паспытаеце кія, – нязлосна бурчыць на кароў бацька (В. Шырко. Хай людзі бачаць). Старыя людзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 696  ▶