Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íж баяцца, хто такі Гарбач... Працадні ад яго не залежаць. Гарбач адчувае, што думаюць гэтак усе. На чыім возе едзеш, таму й песеньку вядзеш (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Хваліць чалавек яшчэ і таго, ад каго залежыць яго дабрабыт: на чыім возе еду, таму й песню пяю (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). У тым, брат, і загвоздка, што хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць. На чыім возе едзеш, таму і песню спявай (І. Навуменка. Сасна пры дарозе). – Памятай, дзе жывеш, хто табе хлеб дае. Як гэта там у вас кажуць: на чыім коніку едзеш, таму і песеньку спявай, – тлумачыў Кунік (Г. Марчук. Крык на хутары). – Насовіч, с. 90: На чыім коніку (на чыіх калёсах) едзеш, таму і песенькі пяеш; На чыім вазку еду, таму і песеньку спяваю. Наша гарэза ўсюды пралезе. Пра лоўкага, пранырлівага чалавека, які ўсюды паспявае. – Напэўна, справу Казаковай і Бараны вы аб'ядналі? – Прыйшлося... Генерал Рашэтнікаў даў дабро... «Наша гарэза ўсюды пралезе», – падумаў Мікуліч (В. Праўдзін. Танцавальны марафон). – Санько, с. 28: Наша гарэза ўсюды пралезе. Наша горніца з богам не спорніца. Пра памяшканне, унутры якога амаль такая самая тэмпература, як на вуліцы. Гэта быў самы недалужны капысіцкі гаспадар камбедавец Цыбулька. – Наша горніца з богам не спорніца! – з дурным гонарам весела казаў ён пра сваю хаціну-развалюху, дзе адно на печы маглі сагрэцца ягоныя вечна галодныя дзеці (У. Арлоў. Мой радавод да пятага калена...). – Прыказкі, кн. 1, с. 211: Наша горніца з богам не спорніца; Федароўскі, с. 113: Наша горніца з богам не спорніца: як на дварэ, так і ў ёй. Нашто богу маліцца – ён нас і так баіцца. Жартаўлівае апраўданне таго, хто не хоча памаліцца. Калі часамі каму напамінаюць аб патрэбе памаліцца, дык ён жартаўліва адказвае: – Нашто богу маліцца, – ён нас і так баіцца (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Прыказкі, кн. 2, с. 154: Нашто богу маліцца – ён нас і так баіцца. Нашы дзяды не ведалі бяды, іх унукі спазналі мукі. Гл. Дзяды не зналі бяды, а ўнукі набраліся мукі. Не адзін Гаўрыла што у Полацку. Хто-н. ці што-н. не з'яўляецца адзіным прадметам размовы. Не адзін Гаўрыла, што ў Полацку – на Захадзе і на Усходзе існуюць альтэрнатывы тае навастворанай еднасці [дзяржаў] (В. Быкаў. Пошукі аптымістычна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядналі, зяўляецца
11 👁
 ◀  / 696  ▶