ÏÐÀ ÑÒÐÓÊÒÓÐÓ ÑËΡͲÊÀ саў. Некаторыя прыказкі перайшлі ў нашу мову з іншых моў як запазычанні ці калькі або паўкалькі, напрыклад: Іван ківае на Пятра а Пётр на Івана – запазычанне з рускай мовы; Што задужа, то не здрова – паўкалька з польскай мовы; Няпрошаны госць горш за татарына – паўкалька з рускай мовы; Рука руку мые – калька з лацінскай мовы; Прывычка – другая натура – паўкалька з лацінскай мовы; Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку – недакладная калька з англійскай мовы; Добра смяецца той, хто смяецца апошні – калька з французскай мовы. І толькі асобныя выслоўі, уключаныя ў Слоўнік, паводле сферы свайго першапачатковага ўжывання з'яўляюцца афарызмамі кніжнага паходжання, крылатымі выразамі, якія адарваліся ад сваёй літаратурнай крыніцы і цяпер успрымаюцца як звычайныя прыказкі, фіксуюцца ў парэміялагічных зборніках (гл., напрыклад: Апетыт прыходзіць у час яды; З мілым рай і ў шалашы; Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала; Кропля камень крышыць; Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці). Крыніцай Слоўніка стала картатэка, створаная аўтарамі шляхам франтальнага і выбарачнага распісвання мастацкай і публіцыстычнай літаратуры галоўным чынам XX ст. (выкарыстаны творы 380 пісьменнікаў, журналістаў, навукоўцаў). Амаль усе прыказкі, што ўвайшлі ў Слоўнік, зарэгістраваны ў парэміялагічных зборніках або ў лексікаграфічных даведніках. Кожная прыказка з усімі ўласцівымі ёй варыянтамі апісваецца ў асобным слоўнікавым артыкуле, які складаецца з наступных элементаў: а) загаловачнай прыказкі; б) семантычнай, а пры неабходнасці – сітуацыйнай і стылістычнай характарыстыкі (з паказам, дзе гэта магчыма, сінанімічных сувязей пэўнай прыказкі з іншымі); в) ілюстрацыйнага матэрыялу; г) даведачнай часткі. Загаловачныя прыказкі размешчаны ў алфавітным парадку, пры гэтым у алфавіце ўлічваюцца як іх варыянты, так і факультатыўная частка. З а г а л о в а ч н а я п р ы к а з к а. Яна прыводзіцца ў найбольш тыповай форме. Месца націску ў кампанентах загаловачнай прыказкі абазначаецца толькі ў асобных выпадках, калі неабходна папярэдзіць розначытанне: Адзін і ў кáшы няспорны. Гора толькі рáка красіць. Дачка ў пары – не трымай у двары
Дадатковыя словы
зяўляюцца
23 👁