Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ПРА СТРУКТУРУ СЛОЎНІКА Пры складанні гэтага Слоўніка аўтары ўлічылі вопыт сваіх папярэднікаў. У гісторыі збірання і асэнсавання беларускіх прыказак самая значная з'ява – «Зборнік беларускіх прыказак» (СПб., 1874) І. I. Насовіча. У адрозненне ад іншых фалькларыстаў І. I. Насовіч не проста падае ў алфавітнай паслядоўнасці сабраныя ім прыказкі, але і раскрывае іх сэнс. Таму яго працу слушна лічаць першым у гісторыі ўсходнеславянскай філалогіі тлумачальным слоўнікам прыказак. У ім 3715 прыказак і прымавак (фразеалагізмаў). Амаль усе яны атрымалі семантычную або сітуацыйную характарыстыку. Так, сэнсавы змест прыказкі Дарованаму каню ў зубы не глядзяць раскрываецца наступным чынам: «Недахопаў падарунка не разбіраюць». Часцей за ўсё паведамляецца сітуацыя, у якой ужываецца прыказка («Кажуць наконт...», «Гаворыцца, калі...», «Кажуць з выпадку...» і пад.). Іншы раз да сітуацыйнай далучаецца і стылістычная характарыстыка (тыпу: з насмешкай, жартаўліва, у пахвалу, з жальбай і інш.). Вось як апісана, напрыклад, прыказка Каждаму старцу па стаўцу: «З прыкрасцю гавораць гаспадыні, калі сям'я не адначасова збіраецца да стала і даводзіцца даваць есці кожнаму паасобку». Яшчэ адна праца – «Крынічнае слова» (Мінск, 1987) І. Шкраба і Р. Шкрабы. Гэта тлумачальны слоўнік прыказак, «якія выкарыстоўваюцца ў беларускай мастацкай літаратуры». Тут каля 750 прыказак (разам з варыянтамі, а таксама некалькімі дзясяткамі фразеалагізмаў тыпу: давай бог ногі, не першы год замужам). Кожная прыказка ілюструецца прыкладам ці прыкладамі яе ўжывання. Калі прыказка мае пераносны сэнс, то яна атрымлівае адпаведнае тлумачэнне. Напрыклад, прыказка Да пары збан ваду носіць растлумачана так: «Усё мае канец. Часам гаворыцца ў якасці асуджэння: як бы чалавек ні ўтойваў свае намеры або свае ўчынкі, усё ўрэшце выйдзе наверх». Далей у слоўнікавым артыкуле ідуць дзве ілюстрацыі з твораў Я. Коласа і А. Жука. На сэнсавую блізкасць асобных прыказак паказваюць паметы «тое самае, што» або «параўн.». У «Тлумачальным слоўніку прыказак» апісана каля 1800 прыказак, якія ўжываюцца ў сучасным літаратурным маўленні як моўныя адзінкі, суадносныя са сказам. Гэта, як правіла, афарызмы народнага паходжання, што склаліся непасрэдна ў мове белару
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
35 👁
 ◀  / 696  ▶