Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ лад, у рамане К. Крапівы «Мядзведзічы»: «– А граху гэта ты не баішся? – Грэх у мех, грашаняты ў торбу. Годзе ўжо ўсіх баяцца!». Пададзім некалькі кантэкстуальных прыказак з паказам перад імі (праз працяжнік) слова, якім стымулюецца ўжыванне пэўнай прыказкі: дарам, задарам – Задарам і скулка не сядзе; думаць, падумаць – Індык думаў, думаў ды здох, Хай конь думае: у яго галава большая (вялікая); каб – Каб ды кабы, дык у роце раслі б грыбы; бог – На бога спадзявайся, а сам не давайся; так – Так нічога не бывае усё за грошы; моцны, вялікі – Турма моцная (вялікая), але ніхто не хоча там быць; Маруся – На Беларусі ўсе Марусі; чорт – У чорта спіна сцёрта. Амаль усе кантэкстуальныя прыказкі, як часткова паказвалася на прыкладзе Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так, з'яўляюцца не толькі стандартнымі адказамі на пытанне ці рэплікай-адказам на папярэдняе выказванне, але і выконваюць інфармацыйную функцыю, часам агульнага, неакрэсленага характару. Так, Задарма і скулка не сядзе абазначае 'задарма, бясплатна нічога не робіцца', Чуткамі зямля поўніцца – 'чуткі, весткі пра каго- ці што-небудзь дайшлі і да нас', Ад ліха ціха, а дабра не чуваць – 'нічога асаблівага, ні дрэннага, ні добрага, не чуваць'. У стварэнні інфармацыйнасці ўдзельнічаюць і вобразныя парэмійныя часткі, як напрыклад, зямля поўніцца ў другой з прыведзеных вышэй прыказак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
16 👁
 ◀  / 696  ▶