Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ дай, мой мілы, мой харошы, бо за пастой не плацяць грошы» (Я. Колас); «– Сядай, дружа, – пачулася з кутка. – У нагах праўды няма» (І. Новікаў). Сітуацыйнымі прыказкамі перадаецца суджэнне прыватнага характару, дарэчнае толькі ў строга акрэсленай сітуацыі. Напрыклад, сэнс прыказкі Салаўя байкамі не кормяць можна перадаць сказам 'размовамі сыты не будзеш', і гаворыцца яна, калі, перапыняючы размову, запрашаюць госця да стала. Аддай рукамі, а хадзі нагамі – так з абурэннем кажуць пра таго, хто доўга не вяртае пазычанага і да каго прыходзіцца хадзіць, нагадваючы пра пазычку. Ад работы коні дохнуць – кажуць, часам жартаўліва, у апраўданне сваёй ці чыёй-небудзь бяздзейнасці або тады, калі хочуць перастаць рабіць што-небудзь, перапыніць работу. Большасць сітуацыйных прыказак пры іх апісанні ў парэміяграфічных слоўніках атрымлівае ці павінна атрымліваць падвойную характарыстыку – лагічную (сэнсавую) і сітуацыйную: Грозен рак, ды вочы ззаду. Няма чаго баяцца каго-небудзь. Насмешлівы адказ на чые-небудзь пагрозы; Чыя б кароўка мычала, а твая маўчала. Не табе пра гэта гаварыць. Кажуць з незадавальненнем у адказ на папрок, абвінавачванне таго, хто сам чым-небудзь абняславіў, запляміў сябе. Другая група – кантэкстуальныя прыказкі. Іх больш за 30. Яны, у адрозненне ад іншых прыказак, у тым ліку і сітуацыйных, ужываюцца толькі ў дыялагічным маўленні звычайна як адмоўная рэакцыя на якое-небудзь слова ў папярэднім выказванні суразмоўніка. У прыказцы-рэпліцы, выкліканай гэтым словам-стымулам, нярэдка ёсць такое ж слова-кампанент, часцей сэнсава тоеснае з ім. Так, прыказка Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так мае сэнс 'няма чаго ўспамінаць тое, што было калісьці' і ўжываецца як іранічная рэакцыя на слова бывала пры спробе суразмоўніка супаставіць што-небудзь ранейшае з сучасным. Напрыклад: «– Даўней такога не здаралася. Бывала, неяк шанавалі, паважалі адзін другога. – Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так, – перадражніла Маланку Верка» (Л. Калодзежны). Такімі прыказкамі, ужыванне якіх абмежавана пэўным кантэкстам, выказваюцца розныя, часцей неадабральныя адносіны да пачутага ад суразмоўніка (незадавальненне, абурэнне, іронія і інш.). Так, прыказка Грэх у мех, грашаняты ў торбу ўжываецца як адмоўная рэакцыя на слова грэх у папярэняй рэпліцы; напрык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
25 👁
 ◀  / 696  ▶