ÏÐÀÄÌÎÂÀ быць эквівалентам папярэдняй прыказкі, бо не мае пераноснага, вобразнага сэнсу, а заўсёды ўжываецца толькі ў прамым значэнні, у дачыненні да касца (дарэчы, тое самае ў рускай і ўкраінскай мовах): Марцін падаўся разам з хлопцамі да Андрэя, які дабіваў апошні пракос. Дзядзька весела сказаў: – Касі, каса, пакуль раса, раса далоў, касец дамоў! (Я. Колас). Аналагічны адвольны падбор адпаведнікаў назіраецца і ў «Слоўніку...» С. і Я. Івановых, толькі тут, наадварот, да беларускіх загаловачных прыказак падбіраюцца рускія паралелі. Але найчасцей гэта несуадносныя адзінкі. Напрыклад, да беларускай прыказкі Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў, што значыць 'няхай так і будзе; варта рызыкнуць', прыраўноўваецца руская Бог не выдаст – свинья не съест, сэнс якой – 'нічога кепскага не павінна здарыцца'. У многіх выпадках беларуская прыказка атрымлівае не адзін сапраўдны эквівалент, а тры-шэсць. Але звычайна такі падбор можна кваліфікаваць толькі як недарэчны. Ды і прыказкі павучаюць: «Што задужа, то не здрова» і «Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж». Коратка спынімся на дзвюх прыказкавых групах, якія знаходзяцца па-за межамі парэмійна-семантычных груп, належаць, відаць, да асобных тэматычных разрадаў і могуць быць супрацьпастаўлены ўсяму прыказкаваму складу мовы. Першая група – сітуацыйныя прыказкі. Іх больш за 350. Яны ўжываюцца ў строга акрэсленых сітуацыях. Напрыклад, прыказка Бог тройцу любіць гаворыцца як прапанова зрабіць штонебудзь трэці раз ці ў апраўданне чаго- ці каго-небудзь трэцяга. Між іншым, тут кампанент тройцу двухсэнсавы, адным сваім, падтэкставым, прыхаваным, значэннем ён асацыюецца са святам хрысціянскай царквы. Прыказка Аржаная каша сама сябе хваліць гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць, а Выпрамлялі быку рогі, ды скруцілі шыю ўжываецца як адмоўная рэакцыя на чые-небудзь непрымальныя дзеянні выпраміць, выправіць, падправіць штосьці, якія могуць прывесці да горшага выніку. Ужываючыся ў пэўнай сітуацыі, такія прыказкі перадаюць якое-небудзь суджэнне. І толькі ў рэдкіх, адзінкавых выпадках яны не маюць прадметна-паняццевага зместу і выкарыстоўваюцца як сітуацыйна абумоўленыя стэрэатыпныя, шаблонныя выказванні. Так, сінанімічныя прыказкі За пастой грошы не плацяць і У нагах праўды няма гаворацца пры запрашэнні сесці, напрыклад: «Ся
31 👁