ÏÐÀÄÌÎÂÀ Прыказка Лепей старожа, чым варожа гаворыцца як парада лепей дзейнічаць асцярожна, чым рызыкаваць, а ў памянёным слоўніку яна прыводзіцца двойчы з недакладным тлумачэннем яе сэнсу: «Прамаўляе дбайны селянін, лічачы, што лепей страціць час на вартаваннне сваёй гаспадаркі, чым быць абрабаваным» і «Лепей вартаваць, чым думаць, што не ўкрадуць». Лес усё чуе, а поле ўсё бачыць – прыказка пра непазбежнасць раскрыцця таго, што было чыёй-небудзь тайнай. У тым жа слоўніку яна растлумачана так: «У лесе адзываецца рэха, а ў полі далёка відаць». Няправільную семантызацыю атрымалі тут і такія, напрыклад, прыказкі (гэта трэба ўлічваць пры карыстанні слоўнікам): Ад напасці не прапасці; Бог не слухае, што свіння рухкае; Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй; Над сіратою Бог з калітою; На сваім сметніку і певень гаспадар; Не адзін Гаўрыла ў Полацку; Не даў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць; Пераначуем – болей пачуем; Хацела б душа ў рай, але грахі не пускаюць. 6. Неабгрунтаваны падбор іншамоўных адпаведнікаў да пэўнай прыказкі. Гэта можна бачыць найперш у «Малым руска-беларускім слоўніку прыказак, прымавак і фразем» (Мінск, 1991) З. Санько. Як вядома, асноўным прынцыпам, якім кіруюцца пры складанні перакладнога слоўніка, з'яўляецца вызначэнне, падбор найбольш дакладнага эквівалента да моўнай адзінкі, што перакладаецца з адной мовы на другую. Калі прыказка не мае прамога аналага, то падбіраюць блізкі ў сэнсавых і стылістычных адносінах адпаведнік і абазначаюць гэта ў слоўніку спецыяльным знакам прыблізнага падабенства (). З. Санько далёка не заўсёды прытрымліваецца названага прынцыпу. Гэта можна было б праілюстраваць дзясяткамі прыкладаў. Вось толькі адзін з іх. Руская прыказка Куй железо, пока горячо перакладаецца не адным, як гэта прынята, адпаведнікам, а шасцю, першы з якіх Касі, каса, пакуль раса. Але, па-першае, прамым аналагам рускай прыказкі з'яўляецца беларуская Куй жалеза, пакуль гарачае (яна ёсць у зборніках М. Федароўскага, Ф. Янкоўскага, акадэмічным двухтомніку прыказак, у шмат якіх іншых даведніках, ужываецца ў творах Я. Коласа, С. Александровіча, М. Гамолкі, П. Місько, Б. Сачанкі, В. Гігевіча, А. Дзятлава, іншых аўтараў і, дарэчы, перайшла ў многія мовы як калька з лацінскай мовы). Гэта прыказка – алегарычнага характару і мае толькі пераноснае значэнне 'спяшайся рабіць што-небудзь, пакуль ёсць спрыяльныя ўмовы'. Па-другое, Касі, каса, пакуль раса ніяк не можа
Дадатковыя словы
зяўляецца
58 👁