ÍНа чужой старане і жук – мяса і старая баба – маладзіца (В. Мыслівец. Мужанцы). * – Тяжело, чай, жыць в дзярэўні? – Які чай, якія дзярэўя? – Барсучыха глядзіць на Поцю, нібы на вар'ята. Пагаварылі, называецца. Эх, Поця, Поця, лепей у сваіх людзях з голаду паміраць, чым у чужых людзях золата збіраць. Далёка ад дому і жук – мяса, і старую бабу маладзіцаю назавеш (В. Шырко. O, sancta simplicitas!). – Насовіч, с. 90: На чужой старане і жук мяса і старую бабу маладзіцаю назавеш; Прыказкі, кн. 1, с. 293: На чужой старане і жук мяса; У чужым краю і жук мяса. На чужой старонцы рад сваёй варонцы. Гаворыцца з задавальненнем пры сустрэчы з земляком у чужой мясцовасці. Праз некалькі дзён Аляксей прыехаў з возчыкамі ў саўгас. Воранаў прыняў земляка ветліва, нават пажартаваў: «На чужой старонцы рад сваёй варонцы» (А. Пальчэўскі. Землякі). – Прыказкі, кн. 1, с. 292: На чужой старонцы рад сваёй варонцы. На чужы каравай рота (рот) не разяўляй (не разявай). Не разлічвай на чужое. Гаворыцца таму, хто хоча атрымаць тое, што яму не належыць. – Авой, Зіна, са смагі памрэш, бо гэты твой зломак будзе ў краме мокнуць. – Яму і маладзіц хопіць. Цяпер гэтага тавару – як дроў. – На чужы каравай рот не разяўляй... (А. Асіпенка. Непрыкаяны маладзік). – Яно, канешне, і дрэнна зрабілі б, каб прынялі мяне [у калгас], – прызнаўся Раман, – каб прынялі без каня. На чужы каравай, як кажуць... (А. Макаёнак. Нячыстая сіла). – Не, не. Тваёй [пенсіі] буду чакаць. – Маёй? Як кажуць, на чужы каравай рота не разявай. Мая будзе ці не будзе (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). [Жыгліцкая:] Але на чужы каравай рота не разявай... [Федзя:] А што ж гэта за чалавек, які не спрыяе ў хату? (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). – Насовіч, с. 90: На чужы каравай рота не разявай, а свой спарамляй; Прыказкі, кн. 2, с. 438: На чужы каравай рота не разявай (не разяўляй); На чужы каравай рота не разяўляй, а свой старайся. На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць (наставіць). Робячы непрыемнасці іншым людзям, чакай і ад іх таго самага. [Навум:] Калі я каму якое як, дык багдай бы мяне, няхай бы мяне... От хоць чэраз чорную казу руку дам: бо я не баюся. О!.. ведаю добра прымаўку, што на чужы лоб сягаючы, трэба і свой наставіць (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Яшчэ мяне мой дзед навучаў некалі: «Не чапайся ні з кім, – казаў ён. – Памятай
Дадатковыя словы
варята
6 👁