Íне спячэш. Такая наша доля, цяжка быць інжынерамі, веры няма (У. Галубок. Белая зороя). На ўсякае чханне не наздароўкаешся. Гл. На кожны чых (на ўсякае чханне) не наздароўкаешся. На усякае хаценне ёсць цярпенне. Гаворыцца як адказ на чыё-н. моцнае жаданне ці просьбу, бо хутка выканаць іх цяжка ці нельга. «Кватэра мне патрэбна цяпер... Я тут задыхаюся. Мне цесна! Я тут як у клетцы...» – «На хаценне ёсць цярпенне», – адказаў спакойна татка (У. Дамашэвіч. Лішняе дзіця...). – Мама, купі мне гармонік! – Што ты, сынок. Пабойся бога. Дзе ж я вазьму такія грошы. Вось на свой хлеб пойдзеш, тады і купіш. – Мне цяпер трэба! – На ўсякае хаценне ёсць цярпенне. Я таксама хацела б, каб у нас усё было (А. Варановіч. Бубен для сына). – Давайце хутчэй рабіць абед, – захныкала Зоська, падключаючыся да работы. – Бо так хочацца торціка, не магу ўтрываць. – На хаценне ёсць цярпенне, – напомніла прыказку Зарына Сымонаўна (А. Марціновіч. На спадзе лета). Ах, як хочацца зазірнуць за край небакраю, убачыць, што там цябе чакае! Аднак пацярпі – на хаценне ёсць цярпенне (Маладосць. 2006. № 1). – Насовіч, с. 90: На хаценне ёсць пацярпенне; Прыказкі, кн. 2, с. 300: На пахаценне ёсць пацярпенне; У хаценні жывець цярпенне. Начная зязюля (зязюлька) дзённую перакукуе. Жонка зможа настаяць на сваім, перамяніць думкі мужа. Жонка на мужа мае значны ўплыў, асабліва ў інтымных адносінах. Пад гэтым уплывам ён часта перамяняе свае ранейшыя намеры: начная зязюлька дзённую перакукуе (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Цьфу! – плюнуў [бацька]. Канечне ж, зазлаваў на сына, які ўкленчыў перад жонкаю. – Каб на цябе халера: начная зязюля перакукуе-такі дзённую... (Г. Далідовіч. Пабуджаныя). – Не, Нюшка. Твайму ўжо хлопцу на цябе і губу скрывіць няма за што. Ён табе павінен з аднаго золата труну выштукаваць. – Ай, хоць бы з сырых якіх дошак зрабіў... Мамка добра, а жонка лепей. Начная зязюля ўсё роўна, уніяціна, перакукуе дзённую (Я. Сіпакоў. Стафета). Я магла б угаварыць мужа пайсці працаваць на рынак (як кажуць, начная зязюля дзённую перакукуе) (С. Шаўцоў. «Гэта гучыць горда»?). – Насовіч, с. 116: Начная зязюлька дзённую перакукуець; Федароўскі, с. 355: Начная зязюля (кукуля) перакуе дзённую. На чужой старане і жук мяса і старая баба – маладзіца. На чужой старане ўсё, што ні ёсць, мусіць быць прыдатным, прыгодным. А старшыня не ў кішэню за словам, адразу ж адпеў
Дадатковыя словы
зброя
8 👁