Í– Прыказкі, кн. 1, с. 342: На тое шчупак у моры, каб карасі не драмалі. На торнай дарозе трава не расце. Гл. На вытаптанай (выбітай, торнай) дарозе трава не расце. На трактар спадзявайся, а каня не прадавай. Пра станоўчыя адносіны да каня. – Эмтээс жа ў вас пад бокам, і машын яна мае багата, – асцярожна заўважыў я. – Эмтээс... – насмешліва адгукнуўся брыгадзір. Ёсць добрая прыказка: «На трактар спадзявайся, каня не прадавай» (Т. Хадкевіч. Даль палявая). – Прыказкі, кн. 2, с. 515: На трактар спадзявайся, але каня не забывай; На трактар надзейся, а каня не кідай. На тым свеце не дадуць. Ужываецца з жартаўлівым адценнем пры запрашэнні выпіць ці дапіць, даесці што-н. Сін.: Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш; Піце, жылы, пакуль жывы, бо як памрэш, дык калом не ўваб'еш. – Я заўсёды гатовы. На тым свеце не дадуць, – дзед зноў пачаў наліваць шклянкі. – Таварышы начальнікі, на дарожку... (Л. Левановіч. Паводка сярод зімы). [Слівяшын:] Ну, а зараз наша справа такая – партызанская, пакуль жывы – пі на здароўе. Як той казаў – пі, пакуль тут, на тым свеце не дадуць. [Камісар:] Шкодная пагаворка. Калі б так партызаны рабілі, то да гэтага часу ўжо ні аднаго б не было (А. Макаёнак. Ворагі). – Лепешаў, с. 105: На тым свеце не дадуць. На ўсё воля божая. З кожным можа здарыцца што-н. нечаканае, незалежнае ад чалавека. Сін.: Усе мы ходзім пад богам. – Добрая душа гэта паненка, – казала бабка і ўздыхала. – Уся ў матку пайшла... Не даў ёй бог яшчэ пажыць трошкі, дзетак падгадаваць. – Чаго ж яна, бабка, так рана памерла? – пытаў бабку настаўнік. – Памерла, панічок... На ўсё воля божая (Я. Колас. На ростанях). – Будуць расстрэльваць тых, хто не паслухае. Усю сям'ю. І хату спаляць... – На ўсё воля божая... (Я. Брыль. Маці). Ай, стары дурань не ведае, пра што ляпае. Не бяры да галавы. На ўсё воля божая. Бацьку твайго ўспамінае (Г. Марчук. Кветкі правінцыі). Гэта мае ранейшыя дзеткі па Божых законах хрысціліся. З падказкі бацюшкі імёны ім давалі. Але вядома, які лёс іх быў. Не, я на Бога не наракаю. На ўсё воля Божая, як той казаў. Бог даў, Бог і ўзяў (А. Бутэвіч. Апошняе ігрышча). На ўсіх пірага не спячэш. Усім не дагодзіш. [Дычыха:] Міца, міца, каля брамы з рабочым стаіць – распытвае, гаворыць, а рабочыя на вас горы вернуць. [Лось:] Ну, што ж, няхай, на ўсіх пірага
Дадатковыя словы
сямю, ўвабеш
10 👁