Íкаў. Да світання блізка). І так чамусьці атрымалася, што на нізаўскім возе ляжалі сухія, прамыя дошкі, а верхакоўцы панадавалі абы-чаго. На табе, нябожа, што мне нягожа! (К. Каліна. Світанне). – Міхей Арцёмавіч, прымай эстафету. – Ды ўжо ж, эстафета, – незадаволены быў дзядзька Міхей. – Сам дык рукі ўмыў. А тут на табе, божа, што мне нягожа (У. Кузьмянкоў. Вяснушка). Крывамазага [каня] перадалі ў брыгаду, а Максіму, калі хочаш, бяры стрыгунка неаб'езджанага. На табе, божа, што нам нягожа! Ну дзе ж старому чалавеку валаводзіцца з ім, шэльмай? (В. Якавенка. Ах, Арэса, Арэса...). * Даюць [атаву ў саўгасе], акурат як дажджы пойдуць, ты яшчэ выхапі яе, высушы... Хіба гэта сена, каровы есці не хочуць. Думаў, толькі ў нас такое разумнае начальства, не – амаль ва ўсім раёне. Бяры, нябожа, што ім нягожа (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). – Насовіч, с. 88: На табе, нябожа, што мне нягожа; Ляцкі, с. 24: На табе, божа, што нам не гожа; БРС, т. 1, с. 805: На табе, божа, што мне нягожа. На тое бог даў людзям язык, каб умець маўчаць. Ужываецца як сцвярджэнне, што варта быць асцярожным у выказваннях, маўчаць, калі трэба. [Кручкоў:] Пакінь, стары хрыч, думаць аб жаніцьбе, а заматай сабе на вус, каб крэпка дзяржаць язык за зубамі. [Куторга:] Буду сабе часта браць на розум філасофскую прыпавесць: на тое бог даў людзям язык, каб умець маўчаць (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). – Янкоўскі, с. 310: На тое бог даў людзям язык, каб умець маўчаць. На тое і шчупак у моры (у вадзе), каб карась не драмаў. Небяспека прымушае быць заўсёды пільным. Шырокага лічылі іграком не зусім лаяльным, але аб гэтым яму ў вочы не казалі. Сам жа ён у цеснай кампаніі часамі гаварыў: – На тое ж і шчупак у моры, каб карась не драмаў (Я. Колас. На ростанях). [Палкоўнік:] Ты ж абула ў лапці Пясецкую. [Гаспадыня:] Не абувала б я, абуў бы нехта другі. На тое шчупак у моры... (У. Галубок. Ганка). Канечне, ведаюць цябе. Але на тое шчупак у вадзе, каб карась не драмаў. Асцярожна трэба. У сваім раёне не паказвайся. Будзеш хадзіць толькі на явачныя кватэры (І. Новікаў. Да світання блізка). * А калі на тое, чым я вінаваты! На тое і лавец, каб рыба не драмала. Хіба б лепей было, каб упусціў такі кавалак! (І. Мележ. Людзі на балоце
Дадатковыя словы
неабезджанага
9 👁