Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÍА ты, Квачык, не крыўдуй на мяне. Не трэба. Кажуць, сілай не быць мілай (І. Шамякін. Вясновымі днямі). А галоўнае, вядома, у тым, што Тамара не кахае мяне; як кажуць, сілай міл не будзеш... (А. Марціновіч. Цень крумкачовага крыла). – Я была тады зусім, ну... дурная, гаварыла абы-што... Зразумела: сілаю не будзеш мілаю. Так я кажу? – Дапусцім, так, – ён не ведаў, куды хіліць Варанчак (У. Дамашэвіч. На мяжы цярпення). – Прыказкі, кн. 2, с. 11: Насільна міл не будзеш; Сілаю не быць мілаю. Насіў воўк, панеслі і ваўка (воўка). Гл. Цягаў (цягнуў) воўк, пацягнулі і воўка. Наскочыла каса на камень. Гл. Найшла (наскочыла) каса на камень. На смелага сабакі брэшуць, а баязлівага рвуць. Смелы, рашучы чалавек дабіваецца большага, лепшага, чым баязлівы. – Смелыя людзі беларусы. – На смелага сабакі брэшуць, а баязлівага рвуць (І. Гурскі. Вецер веку). – Прыказкі, кн. 2, с. 295: На смелага сабака брэша, а баязліўца кусае. На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым. Не ўсе аднолькава ўспрымаюць, ацэньваюць адны і тыя ж з'явы, падзеі, абставіны і пад. – На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым, – разважала жанчына. – А наш камандзір лічыць, што пад страхою чалавек значна лепш сябе адчувае (І. Гурскі. Вецер веку). – Рапановіч, с. 256: На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым. На спадзевах яешню не спражыш. Надзеі, спадзяванні не заўсёды здзяйсняюцца. [Максім Грэк:] Алелькавічы і паслалі цябе да маскавіцян? [Скарына:] Некалі яны фінансавалі мае пражскія выданні. Сёння я бедны як царкоўная мыш. І ўсе мае спадзевы на Алелькавічаў. [Максім Грэк:] На спадзевах яешню не спражыш (А. Петрашкевіч. Прарок для Айчыны). На табе, божа (нябожа), што нам (мне) нягожа. Гаворыцца пра таго, хто пад выглядам дабрадзейства вызваляецца ад чаго-н. ці каго-н. непатрэбнага. – Навошта ён [Езуп] тут? – Яго Каспар Крумінь прыслаў... – На табе, божа, што нам нягожа, – яшчэ больш разыходзілася Васілене. – Каспар быў рад ад яго адчапіцца, дык табе і падкінуў (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). І яшчэ здаля [маёр] вызначыў: нейкі хліпкі хлопец, спешчаны... Ці не падсунулі райкамаўцы па прыказцы: «На табе, божа, што нам нягожа?» (І. Нові
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы
7 👁
 ◀  / 696  ▶