Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íдзей]! Паўсядзённасць – не яе доля. Чорны хлеб звычайшчыны. Народжаны лятаць не можа поўзаць! (А. Брава. Менада і яе сатыры). – Паўкалька з рускай мовы. Паходзіць з «Песні аб Сокале» (1898) М. Горкага, дзе з прамым значэннем слоў дастасоўваецца да Вужа. На сваім сметніку і певень (верабей) гаспадар. У сваім доме ці на прывычным месцы чалавек адчувае сябе гаспадаром, паводзіць сябе незалежна. Сін.: Шляхціц на сваім гародзе ровен ваяводзе. [Гарнак:] Я напішу яе [думку] у форме афарызма, павешу на кручок, а вы потым прачытаеце. Той кручок ёсць родны кут мае мудрасці. А на сваім сметніку і певень гаспадар (Я. Колас. Забастоўшчыкі). Зрэшты, не дай бог куды-небудзь пераязджаць, як той казаў, на сваім сметніку і певень гаспадар. Няхай сабе і радыяцыя, толькі б не чапалі, не гналі са сваёй хаты (А. Кажадуб. Палескія сны). – Марцін, ты там не агінайся, ідзі сюды бліжэй, – важна падняўся над сталом Чабоцька. – Я добра прымастаколіўся і тут. – А на сваім сметніку і верабей гаспадар, чаго там, хай пасядзіць, – засмяяліся з жаночай купкі, што стаяла каля высокай пабеленай пліты (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Пераехалі мы ў Баку, да мужавых родзічаў. Як сэрца падказвала: не едзь у людзі, і певень на сваім сметніку гаспадар (В. Шырко. Сцяжына да людзей). – Прыказкі, кн. 1, с. 191, 209: На сваём сметніку і певень гаспадар; На сваём сметніку й певень смелы; На сваім сметніку і гарабей гаспадар. На сем прыганятых адзін араты. Працуе адзін, а плёнам яго працы карыстаюцца многія. Сін.: Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Бяда, калі не хапае кадраў. Але мала радасці, мякка кажучы, і тады, калі рабочых рук залішне і атрымліваецца, як у вядомай прыказцы: «На сем прыганятых адзін араты» (Звязда. 2001, 18 мая). – Санько, с. 32: На сем прыганятых адзін араты. Насільна мілы (міл, любы, люб) не будзеш. Насільна не выклікаеш чыёй-н. сімпатыі да сябе. Сін.: Даганяючы не нацалавацца. [Язэпка:] Я па-харошаму, дурніца... Ну, а калі не любіш... насільна мілы не будзеш (А. Асіпенка. Жыта). Дырэктар нічога не сказаў, сеў у машыну і паехаў... Што ж, насільна люб не будзеш (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). За жарты прабач, пастараюся надалей вытрымліваць чыста дзелавую этыку. Насільна міл не будзеш (А. Жук. Такая восень). Сілай мілы (міл) не будзеш. [Прышчэпа:] Але тое, што ад людзей акапаўся, нікуды, браце, не варта. [Зыль:] Як кажуць, сілай міл не будзеш (К. Губарэвіч. Першы ўрок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 696  ▶