Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÍПрыказкі, кн. 1, с. 279: Напрамую толькі варона лятае; Сарока напрамкі (напрасткі) лятае, ды дома ніколі не бывае. Напроці ветру не падзьмеш. Немагчыма, бескарысна супрацьстаяць сіле, уладзе. Сін.: Галавою сцяны не праб'еш; Пугай абуха не пераб'еш; Супраць ражна не папрэш. – Адно дрэва расце, а другое ў цяньку чэзне, покуль не высахне. – Але ж і з цяньку дрэвы выбіваюцца. Лес жа не гіне. – Хі-хі... Падлавіў ты мяне. Толькі скажу табе: напроці ветру не падзьмеш. Але ж некаму трэба. Я не дасціг свайго, то, можа, ты да чаго добрага дойдзеш! (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). – Насовіч, с. 141, 164: Трудна дыхаць проціў ветру; Проціў ветру не спышашся; Прыказкі, кн. 1, с. 341: Трудна проці ветру дыхаць. Напужаў мех, дык і торба страшна. Аднойчы сутыкнуўшыся з непрыемнасцямі, няўдачай, робішся празмерна асцярожным, баязлівым. Сін.: Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш; Пужаная варона і куста баіцца. «Ці Раіса Андрэеўна дома?..» – «Раіса Андрэеўна прасіла зайсці заўтра а дванаццатай гадзіне»... [Лясніцкі] – ашаламелы, збянтэжаны – паціху павярнуўся і пайшоў з хаты... Падыходзячы да дому Андрэя, Лясніцкі адчуў мімавольную трывогу. «Можа, і тут сустрэне што-небудзь нядобрае?» Потым сам гэта заўважыў і ўсміхнуўся: «Напужаў мех, дык і торба страшна» (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі). – Насовіч, с. 88: Настрашыў мех, дык і торба страшна; Янкоўскі, с. 302: Напалохаў мех, дык і торба страшна. Народжаны поўзаць лятаць не можа. Функц. не зам. Той не можа перамяніцца, хто па сваёй прыродзе, па сваіх якасцях не здольны стаць іншым. Гаворыцца з незадавальненнем. Хай прабачаць педагогі-тэарэтыкі – практыкі ж, спадзяюся, пагодзяцца са мною – не веру я ў тое, што чалавека можна перавыхаваць, і таму цалкам пагаджаюся з думкай: «Народжаны поўзаць лятаць не можа» (В. Кадзетава. Тэст на першае каханне). Мы разлічвалі, нават спадзяваліся, што вось-вось будуць зроблены станоўчыя заходы з другога боку. Але народжаныя поўзаць лятаць не могуць. Згублены час, а праблема, якая хвалюе нас, ні на міліметр не скранулася з мёртвай кропкі (ЛіМ. 2005, 17 вер.). Ірына некалі спрабавала вучыць і тую ж Кузьмянкову, і добры дзесятак колішніх практыкантаў. Ды народжаныя поўзаць лятаць не могуць (С. Бязлепкіна. У межах Нагорнай пропаведзі). У школе тыя лэдзі наўрад ці плакалі над класічнымі навеламі... Але што Юлечцы да іх [гэтых лю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перабеш, прабеш
7 👁
 ◀  / 696  ▶