Íмеркавалася, з'езд выбраў яго зноў кіраўніком саюза на чарговы тэрмін. Коней на пераправе не мяняюць (П. Васілеўскі. Коней на пераправе не мяняюць). * Нахабнік? Трэба прыгледзецца да яго, панюхаць, чым пахне. Пакідаць на пасту ці выгнаць? Месца тут сёння не святое, аднак пустым не будзе, любому прапануем – не адмовіцца. Але калі гэты Пыльчанка з галавой, то лепш, як кажуць, на пераправе не мяняць, няхай цягне да чыстага часу (І. Шамякін. Злая зорка). Напісанае застаецца. Кніжн. Напісанае (часцей пра мастацкія творы) не прападае бясследна ў часе, захоўваецца ў памяці пакаленняў. Літаратура не сканчаецца ні са сканчэннем улад, ні са знікненнем дзяржаў, яна не сканчаецца нават тады, калі мёртваю робіцца мова, на якой яна стваралася. Напісанае застаецца і адгукаецца ў вечнасці. Так было – і так будзе (У. Някляеў. Гэта ўлада татальнай маны). Прайшло больш як стагоддзе. Кніга ўспамінаў Панаевай успрымаецца як Фенікс, што паўстаў з попелу. Сапраўды, напісанае – застаецца... (Т. Мушынская. Пра каханне і алхімію). Твары, мастак, і не крыўдуй, дзівак, калі хто-небудзь крывенька ўсміхнецца і скажа: «Гэта ўсё не так...» Напісанае, кажуць, застаецца! (А. Салтук. Напісанае застаецца). Ніколі [М. Багдановіч] нікому не жаліўся. І зараз – насуперак смерці – не самотны! Бо напісанае – застаецца. А ён напісаў сваю кнігу. Вось яна, побач... (А. Петрушкевіч. Я не самотны). Адно можна сказаць, што памёр [Мікола Гусоўскі] недзе пасля 1533 года. Памёр? Жыве! Усміхаецца, радасна махае рукой. Праз стагоддзі, праз вякі махае. Запомнім яго! А напісанае... Напісанае жыве па сваіх законах. Напісанае застаецца... (А.А. Марціновіч. Песня пра Беларусь). – Калька з лацінскай мовы: Scripta manent. Напрасткі адна варона лятае, затое (ды) ніколі дома не бывае. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго ці таму, хто хоча ісці куды-н. напрасткі. Сін.: Крывая дарога з простай смяецца; Пойдзеш нацянькі – праходзіш тры дзянькі; Хто прамікуе, той дома не начуе. – Да Гардзееўкі далёка? – Вёрст трыццаць, лічы. – А калі напрасткі? – Напрасткі? Д[ы]к напрасткі адна варона лятала, затое дома не бывала! (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Малады лес цягнуўся бясконца. Богшу разбірала злосць: якога чорта ён палез у гэтую гушчэчу? Мог проста абысці яе. Во ўжо нехта сказаў праўду: напрасткі варона лятае, ды ніколі дома не бывае (А. Асіпенка. Святыя грэшнікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зезд
28 👁