Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íтамы – хто пааддаваў? Дзе ён цяпер, Уэлс? Хоць адзін том вярнуўся назад? Нават не памятаеце, каму аддавалі! – Тата, бываюць выключэнні... На памылках вучымся, – сказаў сын (П. Місько. Аддай рукамі, хадзі нагамі). Праваднік яму [важнаму чыну] далажыў, што чуў, як пасажыры па-замежнаму размаўлялі. На памылках вучацца. Улічыце гэта пры падыходзе да граніцы (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Чаму, здараецца, не ўдаецца? Слаба вучымся, таварыш, лепшы вопыт не так, як трэба, пераймаем, не так, калегі. – Мнагавата ўсё-такі на памылках вучымся, – уставіў Барташ (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). А як жа з ўсім ранейшым? Яго ж ні з галавы, ні з сэрца не выкінеш – не забудзеш... Што ж, будзем лічыць, што на памылках вучацца. І я павучуся... Галоўнае цяпер – новых бы памылак не нарабіць... (Б. Сачанка. Родны кут). На паследкі даюць аб'едкі. Таму, хто спазніўся куды-н., нічога ці амаль нічога не дастаецца. Дома вячэралі. Запытаўшы, дзе я столькі гуляў, маці паказала на стол, – заўсміхалася – «на паследкі даюць аб'едкі» (М. Воранаў. Госці). На пахілае дрэва козы скачуць. Гл. На пахілую вярбу (на пахілае дрэва) козы скачуць. На пахілую вярбу (на пахілае дрэва) козы скачуць. Пакорлівага, падатлівага чалавека ўсе крыўдзяць. Заходзіла Жухалава. І лаяла, не выбіраючы слоў: «Гавораць? Хай гавораць... Руку на цябе падняла [Маня]? А ты здачы дай! На пахілую вярбу козы скачуць...» (П. Місько. Градабой). На пахілае дрэва і козы скачуць! У якой канаве ты, шляхецкая костка, спаў, калі Вусаціха на кані галёкаў?! (А. Наварыч. Літоўскі воўк). – Прыказкі, кн. 2, с. 217: На пахілае дзерава і козы скачуць. Наперад не вырывайся і ззаду не заставайся. Пра спосаб паводзін, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкоўных рашэнняў, дзеянняў. Па натуры ён [Мішка] быў асцярожны і цаніў народную мудрасць: «Наперад не вырывайся і ззаду не заставайся!» (У. Калеснік. Доўг памяці). – Ляцкі, с. 23: Наперад не вытыкайся, пазаду не аставайся, серадзіны трымайся – будзеш цалейшы; Прыказкі, кн. 2, с. 461: Упярод не вырывайся і ззаду не аставайся. На пераправе коней не мяняюць. У неспрыяльных ці небяспечных умовах карэнных змяненняў, перамен дзе-н. не робяць. Коней на пераправе не мяняюць... Хацелася б, каб будучыя кіраўнікі ўмелі своечасова гасіць полымя радыкалізму як з левага, так і з правага бакоў (Я. Малец. Пазбегнуць радыкальных перамен). Як і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедкі
13 👁
 ◀  / 696  ▶