Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Í* [Альдона:] Хто ж гэтыя шэдэўры купіць? [Арнольд:] Куплялі і будуць купляць. У людзей розны густ. [Люся:] На яго век дурняў хопіць (Г. Марчук. Альдона, Анэта, Анфіса). – Раманаў, с. 301: На наш век дуракоў хваціць. Наняўся, як прадаўся. Наняўшыся рабіць што-н., чалавек мусіць строга выконваць волю гаспадара. Апавяданае здарэнне на іх наводзіць засмучэнне. – Ну, што ж? Цярпі, маўчы зацята, бо так выходзіць, небажаты: – Наняўся, кажуць, як прадаўся! – Міхал зласмешна адазваўся (Я. Колас. Новая зямля). З рук агента Дзяніс трапіў на тэкстыльную фабрыку, ды ў такое цяжкае для працы аддзяленне, што каб не ведаў англійскую мову і ўсе павароты ў гэтай страшна незнаёмай краіне, то ніколі не згадзіўся б там застацца. Але што зробіш, калі рабочы чалавек тут адразу робіцца нявольнікам? Недарма кажуць – наняўся, як прадаўся (П. Пестрак. Апошні крыж). – Насовіч, с. 86: Наняўся, як прадаўся; Федароўскі, с. 197: Калі наняўся, то як запрадаўся. На Падоллю пірагі па коллю, а мы прыйшлі ды скулля знайшлі. Хоць прывабным здаецца жыццё ў чужых краях, але на самай справе яно горшае, чым думалася. Захачу – з усім скарбам у Масковію ад'ехаць магу, адпускае [Радзівіл]. – А што я там, – пытаюся, – не бачыў? Як той казаў, на Падоллю пірагі па коллю, а мы прыйшлі ды скулля знайшлі. Тут хоць лусту хлебную чым прысаліць маем, а там у людзей і солі няма (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма). – Прыказкі, кн. 1, с. 293: На Падоллю пірагі на коллі, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі. На Пакровы дай сена карове. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара. Пакровы (Пакроў) – свята ў хрысціян, якое прыпадае на 1 кастрычніка (па старым стылі). Напярэдадні Пакроваў Ірэна са свякрухаю спяклі пірог, абышлі з ім усе гаспадарчыя пабудовы, прыкладваючы да кожнае страхі, каб буры, што пачынаюцца ад Пакроваў, не разбурылі іх. Паклалі сена каровам: На Пакровы дай сена карове, гэта каб былі сытыя ўвесь год (Л. Адамовіч. Кветкі самотнай князёўны). – Прыказкі, кн. 1, с. 111: На пакровы дай сена карове. Напалоханая варона і вераб'я баіцца. Гл. Пужаная варона і куста баіцца. На памылках вучымся. Функц. не зам. Улічваем раней зробленыя промахі, памылкі і імкнёмся іх не паўтараць. – Уэлса тры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адехаць, верабя
8 👁
 ◀  / 696  ▶