ÍПятро Глебка трымалі шафёраў. Дарагая раскоша – 800 рублёў у месяц. Але што зробіш – назваўся груздом... (І. Шамякін. Начныя ўспаміны). – Прыказкі, кн. 2, с. 288: Назваўся груздом – хутчэй у кошык; Калі назваўся грыбам, то лезь у каробку. На злодзеі шапка гарыць. Той, хто правінаваціўся ў чым-н., сам міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі. Сін.: Хто парася ўкраў, у таго ў вушах пішчыць. [Кароль:] Цяпер палічымся з другімі. [Камісар:] Пан! А я ці атрымаю тваё прабачэнне? [Навум, убок:] Ага! На злодзеі шапка гарыць (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). У народзе гавораць, што на злодзеі шапка гарыць. У Горбікава гарэла ўсё. Яму здавалася, што свапінцы здагадваюцца аб яго дэзерцірстве і ненавідзяць яго, тыкаюць пальцам і кажуць: вунь здраднік пайшоў (П. Дудо. Першы салют). [Моцкін:] Цесця выручаеце, таварыш пракурор? [Курбатаў:] Праўду кажуць, што на злодзеі шапка гарыць. Не выкручвайцеся, грамадзянін Моцкін. Не выйдзе. На спіртзаводзе я забраў гарантыйныя распіскі гэтых ашуканцаў (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Былі хвіліны, калі Пракопу здавалася, што ў вёсцы пра яго змову з Перапечкам ужо ведаюць, але пакуль маўчаць. Недарэмна ж кажуць: на злодзеі шапка гарыць (І. Сіняўскі. Пракоп). * – Ніхто пра нас не ўспамінаў? – Іван меў на ўвазе пахаванне. У злодзея шапка гарэла (М. Лобан. На парозе будучыні). На злодзеі – пажарная каска (Л. Дайнека. Парадаксізмы). – Насовіч, с. 84: На злодзею шапка гарыць; Прыказкі, кн. 2, с. 372: На злодзеі шапка гарыць. Называй хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй. Гл. Хоць гаршком заві (называй), адно ў печ не стаўляй. Найшла (наскочыла) каса на камень. Адзін аднаму ні ў чым не хоча саступаць. Некаторыя з хлопцаў смяяліся, другія мнагазначна пераміргваліся – найшла каса на камень – хто каго? (М. Лынькоў. Апошні зверыядавец). – Каса на камень найшла! – усміхнуўся [Яўхім] па-сяброўску. – Я і сам – як жарабец неаб'езджаны! Мне каб хто пярэчыў?! Ды яшчэ дзеўка! (І. Мележ. Людзі на балоце). Па ўсім было відаць, што наскочыла каса на камень: чым настойлівей Раман дамагаўся збіць цану, тым меней уступаў Прахор, зразумеўшы, што пакупніку кабыла вельмі патрэбна (А. Макаёнак. Нячыстая сіла). Сакратар райкома, трымаючы Інфанцьева за гузік кіцеля.., нешта горача гаварыў. Да іх размовы прыслухоўваліся здаля трое старшынь. Васько падміргнуў Вярнову: – Най
Дадатковыя словы
неабезджаны
11 👁