Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íнарасце. Важна, што сустрэліся і жывыя асталіся (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). – Старая з Марылькаю тут гасцінцаў табе напакавалі, дык бяры, паскаромся трошкі, а то ўчарнеў на нішчымніцы, аж скура да касцей папрысыхала. – На жывых касцях мяса нарасце (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). На жывой касці мяса мусіць нарасці. – Не бядуй, – супакойваў Сушко, – скажу дактарам – скора залечаць, і следу не застанецца. На жывой касці мяса мусіць нарасці (І. Новікаў. Да світання блізка). * – Жывеш, пане Дамінік, у выгодзе, каню сена, пэўна, хапае... А чаму ж сам нешта пахудзеў і ў каня рабрыны тырчаць?.. – Былі б косці, мяса нарасце... (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). – Насовіч, с. 84: На жывой касці мусіць мяса абрасці; Прыказкі, кн. 2, с. 219: На жывой касці мяса нарасце. На жывых касцях мяса нарасце. Гл. На жывой касці мяса нарасце. Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае. Функц. не зам. Нельга вярнуць ці паўтарыць тое, што прайшло, што было ў мінулым. Зразумела, механічна паўтараць малюнак вобраза і яго трактоўку сапраўдны артыст, мастак ніколі не згодзіцца... Жыццё ёсць жыццё. «Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае» (Б. Бур'ян. Век на мяжы – і «Паўлінка» ў афішах). Хаджу па Пружанах, а на сэрцы прыемна і... балюча. «Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае...» Жыццё ідзе і мусіць ісці наперад, сённяшні дзень заўтра пойдзе ў нябыт (ЛіМ. 2003, 5 ліп.). – Паходзіць з паэмы Я. Коласа «Новая зямля» (1910–1923), дзе ў раздзеле «Леснікова пасада», прыгадваючы сваю вясну-маладосць, паэт піша: «Вясна, вясна! не для мяне ты! Не я, табою абагрэты, прыход твой радасны спаткаю, – цябе навек, вясна, хаваю. Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае». Назад толькі ракі поўзаюць. Гл. Задам (назад) толькі ракі поўзаюць. Назваўся груздом – лезь у кош (кошык). Калі ўзяўся за якую-н. справу, то выконвай яе да канца. Сін.: Калі улез у дугу, дык не кажы што не магу; Пусціўся Мікіта ў валакіту, дык ідзі і назад не аглядайся; Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж. – Вельмі падобны [на цырульніка], – аж здзівіўся Лёня. – Я, па праўдзе кажучы, нават і падумаў аб гэтым. Дарэчы, і пахнеш ты, як цырульнік. – Назваўся груздом – лезь у кош... Як у цябе з дакументамі? (І. Новікаў. Руіны страляюць ва ўпор). Кандрат Крапіва і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бурян
5 👁
 ◀  / 696  ▶