Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÍНад сіратою Бог з калітою. Бог дапамагае сіротам, пакрыўджаным, абяздоленым. Часцей гаворыцца як спадзяванне на лепшую будучыню. [Камісар, убок:] Ох, на такое пана вітанне дрыжу я цэлы! Што ж далей будзе? Маё бабахне, знаць, панаванне, калі не з'едзе зноў ён у людзі. [Навум, убок:] Над сіратою Бог з калітою. Што ж, камісару, будзе з табою, як пан дзядзічны з намі асядае? Не будзеш болей глуміць нас, гадзе! (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Над сіратою Бог з калітою... Лёс прывёў Карнея да пана Свінвіна... Карней даглядаў сад у пана, выходзіў на касьбу і ўборку ўраджаю. Аднойчы, калі Карней прыгнаў новую партыю валоў, пан разлічыўся і сказаў: – Вось што, Карней. За тваю дабрату дару табе чатыры дзесяціны зямлі і дзве дзесяціны лугу. А ў прыдачу забірай гнядога каня Ваську. Ты яго прывучыш да працы і будзеш добрым гаспадаром (В. Бондараў. Пад кронай вечнасці). – Прыказкі, кн. 2, с. 104: Над сіратой Бог з калітой; Насовіч, с. 47: За сіратою і Бог з калітою. Наелася пападдзя круп, дык жарствы захацела. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто стаў пераборлівы ад сытасці ці гультайства. [Жыгліцкая:] А мы без запасу не жывём. Ёсць і хлеба і грошы на чорны дзень. [Ядзя:] Мне не патрэбны вашы запасы... [Жыгліцкая:] Вядома, наелася пападдзя круп, дык жарствы захацела (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). – Янкоўскі, с. 222: Наеўся поп круп, дык жарствы захацеў. На жывой касці мяса мусіць нарасці. Гл. На жывой касці мяса нарасце. На жывой касці мяса нарасце. Гаворыцца з упэўненасцю, што хто-н. абавязкова паправіцца пасля хваробы, ранення і пад. [Галя:] Пацярпі, Касцючок. Патрывай, мой галубочак. Пакуль жаніцца – усё загаіцца. На жывой касці мяса нарасце. А раначка ў цябе невялікая (І. Шамякін. Дзеці аднаго дома). Ляманту нарабіла мая Волька, як па нябожчыку, вяжа мне палец, адарвала палоску ад ручніка. А рукі трасуцца ў яе! «Сціхні! – кажу. – На жывой касці мяса нарасце...» А яна яшчэ горай заходзіцца... (П. Місько. Поезд ішоў на захад). – Ніначка, нешта вы пахудзелі, кепска выглядаеце... – Нічога, Павел Рыгоравіч, – быццам бесклапотна адказала Ніна. – На жывой касці мяса нарасце (Л. Арабей. Халодны май). – Што худы – не бяда, – жартаваў Валодзя, – на жывой касці мяса нарасце (І. Капыловіч. Бяроза на мяжы). На жывых касцях мяса нарасце. [Каваль:] Хоць, вядома, дасталося столькі ды яшчэ паўстолькі, і не ведаю, калі еў. Але, як кажуць, на жывых касцях мяса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зедзе
6 👁
 ◀  / 696  ▶