Íрае, рука руку абмывае, а людзі па паверхах матляюцца, прыступкі лічаць?! (А. Петрашкевіч. Злыдзень). – Хутчэй за ўсё, склалася на аснове калькі з лацінскай мовы Manus manum lavat (літаральна «Рука руку мые») у выніку нарошчвання аднаструктурнага выказвання з суадноснымі саматычнымі кампанентамі (рука – нага). – Прыказкі, кн. 1, с. 346: Нага нагу падпірае, рука руку абмывае; Нага ногу падпірае, рука руку абмывае. На голага і сабакі брэшуць. Беднага чалавека ўсе крыўдзяць. Цяпер у Катоў асталася шастуха – шостая частка валокі, па цяперашніх мерах – тры гектары з нечым, ды і тая не зямля, адна камяніца. А на голага сабакі брэшуць (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). – Прыказкі, кн. 1, с. 264: На голага і сабакі брэшуць. На Грамніцы нап'ецца певень вадзіцы. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды; Грамніцы – свята ў хрысціян, якое ў праваслаўных прыпадае на 15 лютага па новым стылі, а ў католікаў – на 2 лютага. «Вясною ўжо запахла... На Грамніцы нап'ецца певень вадзіцы». – «Ага, Стрэчанне сёння», – успомніў і Рыгор (П. Місько. Градабой). – Прыказкі, кн. 1, с. 95: На грамніцы нап'ецца пятух вадзіцы; На грамніцы можна пеўню напіцца. На грош упіўся, на тры прытварыўся. Пра паводзіны п'янаватага чалавека. * [Шыдлоўская, з гневам:] Каб ты праваліўся... як ты мучыш мяне! На грош выпіў – на два прытварыцца трэба! (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). Хадзем сюды, Усяслаў... У нас ж так: вып'ем на грош, а п'яныя на цэлы злоты... (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). Васіль узяў ды адразу прызнаўся: – Аднаму піжоністаму хлопцу падцёр нос, дык два тыдні пасядзеў [у зняволенні] і знялі з машыны. – П'яны быў? – Ну. – Вось якія мы!.. Вып'ем на грош, а глупства наробім на рубель (А. Алешка. Васілі). – Янкоўскі, с. 340: На грош упіўся, на тры прытварыўся; Рапановіч, с. 130: На грош выпіў, на злот прытварыўся. На гэта лета добра і гэта. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто не асабліва дбае пра заўтрашні дзень. Жывуць [у вёсцы] як набяжыць: на гэта лета добра і гэта (В. Гроднікаў. Аброць на Беларусь). – Насовіч, с. 83: На гэта лета добра і гэта (з паясненнем: «Жартоўная падзяка за што-н. нязначнае»); Янкоўскі, с. 69: На гэта лета добра і гэта
Дадатковыя словы
выпем, напецца, пянаватага, пяны, пяныя
3 👁