Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íзявай», Умберта Нобіле не патраціў на даследаванне полюса і трыццаці гадзін... (У. Корбан. Цеплаход ідзе на Поўнач). * [Лявон:] Стануць людзі жыць багата, будзе свята, прыйдзе свята! [Дзед Струкач:] Дай жа божа! [Адась:] На бога няма чаго спадзявацца, трэба самім дабівацца (І. Козел. Папараць-кветка). – Мо ты ўжо табліцу праверыў? Мо выйгралі? – Смалы мы выйграем! – весела сказаў Мечыслаў Станіслававіч. – Як той казаў, на бога і на табліцу спадзявайся, а сам маху не давай! (Я. Васілёнак. Сучасная тэма). – Насовіч, с. 82: На бога спадзявайся, а сам, нябога, спарамляйся; Ляцкі, с. 22: На бога надзейся, а сам не плашай; Федароўскі, с. 290: На бога спадзявайся, але і сам старайся. На бяду мала трэба (многа не трэба). Бяда можа здарыцца нечакана, раптоўна. – Перажылі ў Ліпніках месяц, нічога не здарылася, перажывём і адну гадзіну, пакуль сцямнее... Хто ў лес на вечар пойдзе да нас? Яшчэ немцы не падурэлі. Ля разбітых вагонаў топчуцца... – На бяду мала трэба... (А. Карпюк. Пушчанская адысея). На дварэ тады стаяў студзень. Сяргей на сваёй калясцы выехаў падыхаць свежым паветрам (сям'я жыла ў дачным пасёлку) і... На бяду, кажуць, многа не трэба: кола ўехала ў яму, ён разам з каляскай апынуўся на зямлі, на ўзбочыне, паміж двух вялікіх кустоў (Я. Кобрынец. Пад сузор'ем слёз). – Федароўскі, с. 27: На бяду мала (нямнога) трэба. На бязлюддзі і поп чалавек. Калі няма каго-н. лепшага, то і той, хто ёсць, лічыцца добрым. Сін.: На бязрыб'і і рак рыба; У цёмным месцы і гніляк свеціцца;Чорт з голаду і мухі еў. [Кардынал:] Як гэта вашы беларусы кажуць: «На бязлюддзі і поп чалавек». А я – каталіцкі поп! Хоць я чорны, затое праворны (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). Ён, можа, нічога і не разумеў у драматычным мастацтве, але калі няма больш свядомага беларуса, дык, як кажуць, на бязлюддзі і поп чалавек! (А. Мрый. «Цар Максімільян» у вёсцы). – Прыказкі, кн. 1, с. 333: На бязлюддзі і поп чалавек; У недастатку людзей то і поп чалавек; У аднаселлі і поп чалавек. На бязрыб'і і рак рыба. Калі няма нічога лепшага, то прыходзіцца абмяжоўвацца і тым, што ёсць. Сін.: На бязлюддзі і поп чалавек; У цёмным месцы і гніляк свеціцца; Чорт з голаду і мухі еў. Справы не чакалі, і ён [пан Вячорык] прыняўся за тлумачэнне агенту новага задання. З гэтай прычыны ён і выклікаў яго. Нічога не парадзіш, на бязрыб'і і рак рыба, а на бязлюддзі і Сашка – чала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязрыбі, сузорем, сямя
11 👁
 ◀  / 696  ▶