Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íпрыказкі – 'усякія непрыемнасці абрушваюцца на каго-н.': «– А пры чым тут Беражкоў... – Э, не, цяпер усе шышкі на яго аднаго пасыплюцца...» (Я. Васілёнак). На Беларусі пчолы як гусі мёд кашамі носяць. Часцей гаворыцца як замілаванне да роднага краю. «На Беларусі пчолы як гусі», – прыгадваў зямляк у выраі. Зоры спелі, зоры гаслі, мох зязюльчын рос на вываратнях. «Ем сырую зайчыну, ды люблю Айчыну!» – прысягаў паўстанец нябёсам (Р. Барадулін. «На Беларусі...»). Усе смяюцца [слухаючы пра аўстралійскіх павукоў]... Сапраўды, нам толькі іхніх павукоў не хапае. А свае як жа? На Беларусі пчолы як гусі (А. Кажадуб. Лоўчыя). Асабліва вылучаўся Мазырскі павет, дзе на кожныя сто двароў было 293 калоды – без малога тры пчаліныя сям'і на адну сялянскую. Ці не ў тыя часы нарадзілася прымаўка: на Беларусі пчолы як гусі, мёд кашамі носяць (В. Жук. Лыжка мёду, бочка дзёгцю). – Федароўскі, с. 30: На Белай Русі пчолы як гусі; Прыказкі, кн. 1, с. 68: У Беларусі пчолы як гусі, рэзгінямі мёд носяць; Янкоўскі, с. 391: На Беларусі пчолы як гусі. На Беларусі ўсе Марусі. Гаворыцца суразмоўнікам як часцей жартаўлівая рэакцыя на імя «Маруся» ў папярэднім выказванні. – Лепш памерці ў мужа ў нагах, чым у дзяцей на руках, – гаварыла маладая ўдавіца Маруся, уздыхаючы: – Мне ўжо не будзе таго шчасця, хоць яшчэ Маруся, калі пастараюся... – На Беларусі ж усе Марусі, – можа, спецыяльна для Янкі Купалы як паэта яна [нявестка] ні з таго ні з сяго аб'явіла... – Пэўна, мусіць, – у рыфму сказаў Купала (А. Лойка. Як агонь, як вада). – Выслоўі, с. 71: На Беларусі ўсе Марусі. На бога спадзявайся, а (ды) сам не давайся (не агінайся, не зявай). Ужываецца як рэакцыя на слова б о г у папярэднім выказванні і як парада разлічваць не на каго-н., а на свае ўласныя дзеянні. Сін.: Бог то бог, але і сам не будзь жох. [Дзед Бадыль:] Няхай табе, панечка, бог заплаціць за тваю дабрату... [Батура:] На бога спадзявайся, ды сам не давайся (К. Крапіва. Партызаны). – Людзі крыўдзяць адзін аднаго, гнятуць, от як твой гаспадар, а мой сусед Яўхім Халуста... – І бог яго не карае, Сымон! Не! Ён нават памагае. – А ты чуў прыказку: на бога спадзявайся, а сам не агінайся? (А. Чарнышэвіч. Засценак Малінаўка). [Італьянец] не дужа спадзяваўся на пратэкцыю папы рымскага, створаную яму перад богам. Дзейнічаючы па прынцыпу: «На бога спадзявайся, а сам не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абявіла, сямі
6 👁
 ◀  / 696  ▶