Í– Янкоўскі, с. 193: Мыш капы не баіцца; Прыказкі, кн. 1, с. 136: Мыш капы не баіцца. Мэта апраўдвае сродкі. Кніжн. Звычайна гаворыцца з неадабрэннем у дачыненні да таго, хто для дасягнення якой-н. мэты выкарыстоўвае любыя сродкі, і ў тым ліку амаральныя. Усе спосабы з благаславення Рымскага Папы, памятаючы «святы» яго наказ: «мэта апраўдвае сродкі», пускаюць яны [імперыялістычныя заправілы] у ход (Я. Колас. Вясна новага жыцця). Канонік гаварыў: «Нічога не паробіш, суровая неабходнасць. У нас вялікая мэта. Мэта апраўдвае сродкі. А граху не бойся... Павяршай дзела, як знаеш» (В. Чаропка. Архангел святой Ганны). – Лічыцца, што гэты выраз, як аснова маралі езуітаў, склаўся на базе лацінскага выказвання Cui licitus est finis, etiam licent media (Каму дазволена мэта, таму дазволены і сродкі), якое належыць езуіцкаму святару і багаслову Герману Бузенбаўму (1600–1663) і змешчана ў яго трактаце «Асновы маральнага багаслоўя» (1645). – Іваноў, с. 71: Мэта апраўдвае сродкі. Í На адно вуха слепаваты, на адно вока глухаваты. Ужываецца як адмоўная, іранічная ацэнка несправядлівага, непрыязнага чалавека. Да гэтага, гуляючы ў конікі, як называў партыю ў шахматы Купала, пра Бэндэ Купала звычайна пачынаў: «На адно вуха слепаваты...» Колас дадаваў: «На адно вока глухаваты...» (А. Лойка. Як агонь, як вада). – Янкоўскі, с. 354: На адно вуха слепаваты; На адно вока глухаваты; Выслоўі, с. 70: На адно вока глухаваты; На адно вуха слепаваты. На адным месцы і (нават) камень мохам абрастае. 1. Жывучы на адным месцы, чалавек разжываецца, становіцца багацейшым. Хоць і Ласток не бог ведае што, але ж мы тут крыху абжыліся... На адным месцы і камень мохам абрастае (С. Александровіч. На шырокі прастор). – А вы няблага ўладкаваліся, – заўважыў Сяргей. – Дык ты, напэўна, ужо даўно тут жывеш? – Не так і даўно, а мохам крыху аброс. Амаль два гады, як у гэты горад завітаў. А на адным месцы, як кажуць, і камень абрастае (І. Аношкін. Сустрэча). – Паслухайце мяне, дурную бабу, – гаварыла Рая. – На чорта нам тое Зазер'е, калі на добры толк. На адным месцы і камень абрастае мохам. Думаеш, там адзін мёд
Дадатковыя словы
зазере
9 👁